Гадуем бізнес па-беларуску

06.05.2021 13:09
Технологии Партнёрский Редакция
Правайдар прапануе зніжкі да 50% на воблачны і

У дзень нацыянальнай даменнай зоны .BY воблачны правайдар і рэгістратар даменных імёнаў ActiveCloud запускае важкую праграму падтрымкі нацыянальна арыентаванага бізнесу.

Правайдар прапануе зніжкі да 50% на воблачны і віртуальны хостынг тым кліентам, якія выступаюць за захаванне нацыянальнай тоеснасці і пашыраюць ужыванне беларускай мовы.

CEO ActiveCloud Павел Ганчар так пракаментаваў запуск праграмы: “Часам для зруху добрай справы дастатковы невялікі штуршок. Няхай бы гэтая наша ініцыятыва сталася такім для бізнесаў, якія даўно збіраліся лакалізаваць свае вэб-рэсурсы, але адкладалі да панядзелка. А сёння ўжо аўторак, спадарства!”

 

Умовы праграмы падтрымкі беларускамоўнага бізнесу: 

Узяць удзел у праграме могуць праекты ў даменных зонах .BY і .БЕЛ пры ўмове, калі яны публікуюць матэрыялы па-беларуску (стварылі беларускамоўную версію сайта).