ВПЗ 2012

Кожны тыдзень на сайце "КВ" мы знаёміліся з галоўнымі штотыднёвымі навінкамі вольнага праграмнага забеспячэння. І вось падышоў перадкалядны час, калі нам засталося вылучыць самае галоўнае за ўвесь мінулы год ў свеце ВПЗ.

Кожны тыдзень на сайце «КВ» мы знаёміліся з галоўнымі штотыднёвымі навінкамі вольнага праграмнага забеспячэння. І вось падышоў перадкалядны час, калі нам засталося вылучыць самае галоўнае за ўвесь мінулы год ў свеце ВПЗ.


Лідэр года

ВПЗ 2012Сэрца шматлікіх дыстрыбутываў ядро Linux па-ранейшаму з’яўляецца самым хуткім па развіццю праектам сярод астатняга вольнага ПЗ. За гэты год было выпушчана 6 паўнавартасных версій Linux. Гэта значыць, што кожныя два месяцы з’яўляўся новы рэлізаў ядра, і бягучай версіяй зараз з’яўляецца Linux 3.7.

Такую інтэнсіўнасць развіцця можна растлумачыць тым, што Linux з’яўляецца самым буйным адкрытым праектам па колькасці яго ўдзельнікаў. Практычна ўсе буйныя ІТ-кампаніі адсылаюць свае патчы ў кодавую базу Linux.

Тое, што для многіх кампаній гэтая кодавая база стала агульнай, ператварыла праект Лінуса Торвальдса нейкім чынам у люстэрка, што адлюстроўвае тэндэнцыі, якія адбываюцца ў ІТ-індустрыі. Хоць, нават не ведаючы навінаў ядра, можна ўпэўнена канстатаваць, што гэты год быў часам мабільных тэхналогій і працэсараў архітэктуры ARM. Шмат што вырашыцца ў наступным годзе, калі будуць прадстаўлены серверныя рашэнні на працэсарах ARMv8.

Але ўжо ў гэтым годзе ў кодавай базе Linux было выраблена значнае ўдасканаленне падтрымкі працэсарнай архітэктуры ARM, у асаблівасці — 64-бітнай архітэктуры працэсараў ARM AArch64. Патчы з кодам гэтай падтрымкі для Linux былі выкананы непасрэдна кампаніяй ARM і прадстаўлены ў чэрвені гэтага года.

Галоўная мабільная аперацыйная сістэма Android таксама, як вядома, выкарыстоўвае код Linux. У гэтым годзе код платформы Android быў цесна інтэграваны ў «ванільнае» ядро. Гэта значна спрашчае распрацоўнікам стварэнне ўласных прашывак для прылад на базе Android.

Але, як гаворыцца, калі дзесьці прыбывае, значыць недзе і меншае. На фоне павелічэння ўплывовасці ARM хай і сімвалічна зменшыўся ўплыў Intel. У канцы гэтага года Лінус Торвальдс ажыццявіў зліццё бягучай актыўнай галіной ядра Linux з галіной, дзе пазбавіліся ад падтрымкі працэсараў 386-DX/SX. І хоць у цяперашні час працэсары i386 даўно страцілі актуальнасць, усё ж такі гэта быў першы працэсар, на якім запусцілася самае першае Linux-ядро.

І па-ранейшаму лідэрам праекта з’яўляецца Лінус Торвальдс. Не гледзячы на свой цяжкі характар і некаторыя непрыстойныя жэсты ў публічных месцах, ён лічыцца без сумневу адным з самых уплывовых асоб у ІТ-індустрыі.


Судовы працэс года

Як і ва ўсёй ІТ-прамысловасці, у свеце адкрытых тэхналогій таксама здараюцца скандалы, кіпяць страсці і адбываюцца судовыя разборы.

У гэтым годзе завяршыўся яшчэ адзін гучны судовы «працэс стагоддзя» аб парушэнні кампаніяй Google аўтарскіх правоў на тэхналогіі Java, якімі цяпер валодае карпарацыя Oracle. У федэральным судзе Сан-Францыска была пастаўлена кропка па гэтай справе, да вялікай радасці прыхільнікаў адкрытасці, на карысць Google.

«Карпарацыя дабра» хоць і была часткова прызнаная вінаватай у «крадзяжы» для сваёй мабільнай АС Android дзевяці радкоў зыходнага кода Java, але ўсё патэнтавыя прэтэнзіі Oracle былі адхіленыя. Таксама была прызнана законнай ўласная рэалізацыю праграмных інтэрфейсаў Java API ў Android. Суд пастанавіў, што структура, паслядоўнасць і арганізацыя інтэрфейсаў Java API не з’яўляецца інтэлектуальнай уласнасцю кампаніі Oracle.

І зараз, не гледзячы на тое, што патэнтавыя вайны супраць Android працягнуліся — напрыклад, можна ўспомніць справу «Apple супраць Samsung» — усе яны з’яўляюцца прыватнымі справамі і не наносяць шкоды агульнай інфраструктуры Android.


Інтэрфейс года

Яшчэ адной гарачай і халіварнай тэмай гэтага года былі новыя карыстацкія інтэрфейсы GNOME 3 і Ubuntu Unity. Гэтыя новыя графічныя абалонкі з’явіліся яшчэ ў 2011-ым годзе і прыўнеслі шмат новых канцэпцый у традыцыйны карыстацкі інтэрфейс. Адпаведна гэтая навізна выклікала абурэнне ў некаторай часткі кансерватыўна настроеных карыстальнікаў, у тым ліку і ў Лінуса Торвальдса.

Да канца гэтага года, здавалася б, усе ўжо змірыліся з навінамі новых інтэрфейсаў і супакоіліся. Але тут алею ў агонь дыскусій зноў падліў Марк Шаттлварт, які свой мадэрнісцкі інтэрфейс Ubuntu Unity да ўсяго іншага яшчэ і камерцыялізаваў. Цяпер у Dash Unity карыстальнікам на іх сістэмныя запыты паказваецца рэклама з Amazon.

ВПЗ 2012

Але, трэба сказаць, прыхільнікі класічных канцэпцый у канцы гэтага года атрымалі некаторую маральную сатысфакцыю. Пасля дванаццаці гадоў распрацоўкі ўбачыў свет першы афіцыйны рэліз карыстацкага асяроддзя Enlightenment 17 (E17). Як і належыць класічнаму асяроддзю лінуксоіда, Enlightenment17 вельмі гнуткі ў пераробцы на свой густ і дазваляе дасведчанаму карыстачу наладзіць ўсё. Таксама Enlightenment17 адрозніваецца кампактнасцю і нізкім спажываннем рэсурсаў, што зноў-такі цэніцца ў кансерватыўных карыстальнікаў UNIX-сістэм.

ВПЗ 2012


Праблемы года

У гэтым годзе праявіла сябе адна праблема ВПЗ, якая дыялектычна з’яўляецца працягам вартасцяў адкрытых праектаў. З аднаго боку адкрытых праграм і распрацоўшчыкаў гэтых праграм стала шмат, і гэта добра. Але з іншага боку павелічэнне колькасці пакетаў у дыстрыбутывах і павелічэнне колькасці распрацоўнікаў прыводзіць да таго, што ў сістэме ўсё больш з’яўляецца непрацаздольных праграм. Пастаянная наяўнасць такіх праграм і не дае выпусціць афіцыйныя стабільныя версіі дыстрыбутываў у намечаныя раней тэрміны.

Так, напрыклад, афіцыйны выхад сёмай версіі самага буйнога па колькасці пакетаў дыстрыбутыва Debian у гэтым годзе зноў не адбыўся. Таксама і распрацоўнікі дыстрыбутыва openSUSE выпусцілі версію 12.2 з затрымкай. Позняцца ўжо на два месяцы і распрацоўшчыкі Fedora 17.

Варта адзначыць некаторую стагнацыю ў развіцці адкрытага офіснага ПЗ. Найбольш прыкметная гэтая стагнацыя ў галіне мабільнага ПЗ для офісаў. Напрыклад, адкрыць на планшэце з «Андроід» файл odt практычна і няма чым. Мабільныя версіі LibreOffice да гэтага часу знаходзяцца ў пачатковай распрацоўцы.


Інтрыга года

Але ж з іншага боку імкненне любой цаной заваяваць мабільны сектар таксама можа апынуцца няўдзячным заняткам. Распрацоўнікі папулярнага вольнага браўзэра Firefox у гэтым годзе робяць проста тытанічныя намаганні, каб заняць годнае месца ў мабільным свеце. Нават вырашылі стварыць уласную мабільную аперацыйную сістэму Firefox OS.

ВПЗ 2012

Firefox OS заснавана на браўзерным вэб-рухавічку Gecko, а прыкладанні для яе будуць стварацца на HTML 5. Абвешчана, што цікавасць да гэтай АС праявілі такія кампаніі, як Deutsche Telekom, Sprint, Telecom Italia, Telefonica, Telenor і інш

Новая мабільная АС — гэта можа быць і добра. Але відаць, што ў Mozilla вырашылі кінуць усе свае сілы на гэты праект. У выніку скарачаюцца рэсурсы на распрацоўку асноўнага дэсктопнага браўзэра.

Каб зэканоміць рабочыя сродкі, кіраўніцтва Mozilla адмовілася ад выпуску 64-разрадных версій браўзэра для Windows і 32-разрадных для Linux. Невядома, як складзецца лёс Firefox OS, але як бы ў выніку такой эканоміі рэсурсаў не страціць нядрэнны дэсктопны браўзэр.


Доўгабудовы года

У гэтым годзе было завершана вельмі шмат «даўгабудаў», якія распрацоўваліся па некалькі гадоў. Як быццам распрацоўшчыкі гэтых вольных праектаў вырашылі перад абвешчаным «Армагедонам 21-га снежня» дарабіць усе свае незавершаныя справы.

Вышэй ужо было сказана пра выхад карыстацкага асяроддзя Enlightenment 17, які распрацоўваўся 12 гадоў. Нагадаем і пра выхад іншых даўгабудаў.

Пасля пяці гадоў цяжкай працы адбыўся выхад свабоднай паліграфічнай выдавецкай сістэмы Scribus 1.4. Пачынаючы з версіі 1.3, гэтая паліграфічная сістэма стала працоўным інструментам ў некаторых невялікіх выдавецтвах.

Восем гадоў таму пачалося развіццё новай версіі загрузніка аперацыйных сістэм GRUB 2. І ў гэтым годзе гэтая распрацоўка завершана.

У гэтым годзе некамерцыйная арганізацыя Apache Software Foundation (ASF) абвясціла аб выпуску новай буйной версіі вэб-сервера Apache 2.4. Гэта цяпер самы папулярны ў свеце вэб-сервер, апошняе буйное абнаўленне якога было ў 2005-м годзе, калі з’явілася версія 2.2.

Пасля важнага абнаўлення вэб-сервера Apache, здарылася і сур’ёзнае абнаўленне мовы PHP, якая на дадзены момант з’яўляецца адным з асноўных скрыптовых моў, што забяспечвае функцыянаванне большасці вэб-сайтаў.

Пасля многіх гадоў распрацоўкі адбылося буйное абнаўленне Audacity да версіі 2.0. Гэты свабодны шматтрэкавы рэдактар аўдыё існуе ўжо больш за дзесяць гадоў і з’яўляецца адным з патрыярхаў вольнага ПЗ для апрацоўкі гуку.

Пасля пяці гадоў развіцця выпушчаны свабодны рухавічок рэндэрынгу 3D-сцэн LuxRender 1.0.

ВПЗ 2012

Вось і версію GIMP 2.8 чакалі даўно — на яе стварэнне пайшло тры з паловай гады. І нарэшце дачакаліся. У пачатку траўня было, нарэшце, абвешчана аб выхадзе канчатковай версіі гэтай галінкі галоўнага рэдактара растравай графікі для Linux-сістэм.

Афіцыйна прадстаўлены рэліз Qt 5.0. Фрэймворк Qt — гэта папулярны адкрыты крос-платформавы інструментар распрацоўкі ПЗ на мове праграмавання C++, на якім створана шмат выдатных прыкладанняў для Linux, Windows, MacOS, і які з’яўляецца асновай графічнага асяроддзя KDE.


Гульня года

Вельмі шмат станоўчых эмоцый у лінуксоідаў, нават у старога Рычарда Столмэна, выклікала адкрыццё кампаніяй Valve сваёй анлайн-крамы камп’ютэрных гульняў Steam. Хоць гэтая крама ніякім бокам да свету вольнага ПЗ дачыненьня ня мае.

Як раз перад каляднымі святамі кампанія Valve зняла абмежаванні на распаўсюджанне бэта-версіі кліента Steam для Linux, раней даступнага толькі па інвайтам. З гэтага часу пратэставаць Steam для Linux можа любы жадаючы, які мае рахунак на сэрвісе Steam.

ВПЗ 2012

Але асабіста я бы галоўнай забавай 2012-га года назваў мінікампутар Raspberry Pi. У сілу адкрытасці «Малінка» стала паспяховай прадаўжальніцай ідэй адкрытай архітэктуры, у выніку чаго любы энтузіяст на яе аснове можа вынайсці ўласныя арыгінальныя прылады. Але Raspberry Pi прысвяцім асобную артыкул.

Міхаіл АСТАПЧЫК

Как вам новость?
Головоломки