04.11.2019 16:12
Образование
Адукацыйны візіт «Польшча і Беларусь: гісторыя і сучаснасць»

У сувязі з правядзеннем адукацыйнага візіту для актыўных беларусаў, арганізацыя "Беларускі Дом" у Варшаве аб'яўляе прыём заявак на ўдзел.

Калі: 26-29 лістапада 2019

Дзе: Беласток, Польшча

Праграма візіта:

— Гістарычная памяць
— Праца польскіх ВНУ у гістарычным накірунку
— Гісторычная публіцыстыка ў польскіх СМІ, наведванне рэдакцый і сустрэчы з журналістамі
— Грамадскія арганізацыі і грамадская актыўнасць
— Лакальныя супольнасці і сустрэчы з іх лідэрамі
— Арганізацыі, якія займаюцца гістарычнай тэматыкай
— Сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў
— Наведванне ўстановаў культуры (музеяў, выставаў)
— Сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай меншасці
— Сустрэчы з маладымі палітыкамі і прадстаўнікамі палітычных арганізацый

Патрабаванні да кандыдатаў:

• Пунктуальнасць і удзел ва ўсіх сустрэчах згодна з праграмай падчас стажыроўкі

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.

Падаць заяўку можна тут — http://bit.do/ffvRe

Пытанні можна дасылаць па адрасе: info@belaruskidom.eu. Дэдлайн – 8 лістапада.

Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі (!) кандыдатамі. Сачыце за абвесткамі на нашых старонках у сацыяльных медыя https://www.facebook.com/BelaruskiDom, https://t.me/belaruskidom, https://www.instagram.com/belaruskidom/