У Мiнску канцэрт “Музычныя сталіцы Еўропы – КРАКАЎ” – музыка кампазітараў эпохі барока

26.01.2015 12:34
Шоу-бизнес

Томаш СЛЮСАРЧЫК (барочная труба, ПОЛЬШЧА),

Дзмітрый МАКАРЭВІЧ (барочная труба, БЕЛАРУСЬПОЛЬШЧА),

Таццяна ГАЎРЫЛАВА (сапрана),

Дзяніс ЖЫГУНОЎ (бас)

ДЗЯРЖАЎНЫ КАМЕРНЫ ХОР РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

мастацкі кіраўнік — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Наталля МІХАЙЛАВА,

Ансамбль "КАМЕРНЫЯ САЛІСТЫ МІНСКА"

Мастацкі кіраўнік і дырыжор
ДЗМІТРЫЙ ЗУБАЎ

7 лютага 2015 года ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт з цыкла «Музычныя сталіцы Еўропы», прысвечаны музыцы аднаго з самых прыгожых польскіх гарадоў — КРАКАВА.

У канцэрце прагучыць музыка кампазітараў эпохі барока — Адамa Яжэмбскага, Марціна Мельчэўскага, Станіслава Шажынскага, Бартломея Пенкеля, Гжэгажа Гарчыцкага.

Ужо ў XVII і XVIII стагоддзях яны былі прызнанымі і любімымі кампазітарамі сярод прыхільнікаў класікі. Музыка гэтых майстроў – пышная, маляўнічая і супастаўная з лепшымі ўзорамі еўрапейскага барока, яе ведалі і высока цанілі ў Еўропе. Іх творы прагучаць на беларускай сцэне ўпершыню.

У якасці вядучага выступіць музыкант, дырыжор і выдатны апавядальнік Дзмітрый Зубаў.

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.