Як рэагаваць на негатыў беларусу? Відэаролік

Мір — найважнейшая каштоўнасць. Але карані вайны растуць раней, чым яна пачынаецца, яны растуць у нашых галовах. Як мы рэагуем на хамства або іншы негатыў у паўсядзённым жыцці? Сціпла церпім? Даем здачы? Гэта, вядома, прасцей... А можа, іншы знаходзіць у сабе моц паспрабаваць зразумець “ворага”? Каб супрацьстаяць прычыне хамства, а не следству.

Спакойна выказаць заўвагу з добрай усмешкай ці нават прымірыць незнаёмых людзей. Уменне знаходзіць мір, нягледзячы на ​​рознагалоссі — найважнейшае, што мы павінны выхоўваць у нашых дзецях. Але гэта немагчыма, пакуль не навучымся самі. Выхаванне пачынаецца з сябе.

Гэта чацверты ролік праекту “Культура пачынаецца з цябе”. Тэмы папярэдніх відэарэклам: экалогія, беларуская мова  і абагульняючы іміджавы ролік “Яднай у сабе культуру”.

Ролікі будуць прапаноўлены беларускім тэлеканалам.

Как вам новость?