Штогадовы дзіцячы эка-фестываль “Зялёны weekend” пройдзе ў Мiнску

6 і 7 чэрвеня ў межах дзіцячай выставы “Малюнкі на шпалерах” у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца чацверты фэст дзіцячай творчасці і развіцця “Зялёны weekend”, пераплецены экалагічнай стужкай захапляльных майстар-класаў, гукавых дарожак і візуальных вобразаў, камунікацыі з наваколлем і фармаваннем экалагічнага ладу жыцця.

Фэст праводзіцца супольна Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” ды ініцыятывай “Дзіцячыя эка-майстэрні” у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, установай “Цэнтру экалагічных рашэнняў” і МТА “Экапартнёрства”, а таксама пры падтрымцы іншых арганізацыяў.

Фэст атабарыцца як у прасторы галерэі “Ў”, так і ў іншых сумежных памяшканнях: Кнігарні “ЛогвінаЎ”, дзе адбудзецца майстар-клас па стварэнні ўласнага асобніка кнігі “Маленькі прынц” і музычная прэзентацыя кнігі Андрэя Хадановіча, унутраным дворыку з першым публічным гарадскім гародчыкам, дзе дзеткі будць вучыцца даглядаць расліны, “Ў” бары, дзе можна будзе паглядзець кароткія фільмы аб экалогіі і паспрабаваць экалагічна чыстыя прадукты. Майстар-класы праводзяць людзі розных прафесіяў, паяднаныя ідэямі руплівага стаўлення да наваколля: эколагі, мастакі і дызайнеры, музыкі, урбаністы, педагогі і біёлагі . У самой галерэі для падтрымання прыязнай атмасферы будзе гучаць адмыслова падрыхтаванае музычнае суправаджэнне ад Aortha.

Новыя ўражанні, новыя веды, новы досвед – для дзетак 4-12 гадоў і ўсіх ахвочых у любых гадах!


Папярэдні расклад майстар-класаў ды імпрэзаў:


6 чэрвеня. Субота 13.00-18.00

Экскурсія па “гарадскім гародчыку”

Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча са спевамі пад гітару

Лэнд-арт і фоташкола для пачаткоўцаў ад “Дзіцячых эка-майстэрняў”

Квест з “гарадскім палясоўшчыкам”

Што такое эка-сертыфікацыя? (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ТА “Экадом”

Што рабіць, каб не патануць у гарадскім смецці? (установа “Цэнтра экалагічных рашэнняў”)

Віктарына “Птушкі сталіцы” і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Вясёлы гарод з саджэннем ад “Экалабараторыі”, свае расліны дзеткі змогуць забраць дадому.

Эка-гульні на планшэтах з ТА “Экапартнёрства”

Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі “Маленькі прынц”, а таксама экскурсія па сакрэтным свеце кнігадруку

Майстар-клас па сачыненні liveloop музыкі з музыкам Grusha8

Канцэрт Grusha8

 

7 чэрвеня. Нядзеля 13:00 – 18:00

“Лямец у горадзе” – майстар-клас па валянні. Кожны зробіць свой шэдэўр!

“Гарадская майстэрня”: ствараем макет Мінска з Bazil

Спраўдзі колькі ты ведаеш па экалогіі – з праграмай GreenSteps (для дзетак і дарослых)

Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі «Маленькі прынц», а таксама экскурсія па сакрэтным свеце кнігадруку

Знаёмімся з плынню “слоўфуд” і параўноўваем смак арганічных і неарганічных прадуктаў (інтэрнэт-крама «Эка-ежа»)

Біяразнастайнасць у фарбах – малюем на сценцы Галерэі з Bazil

Віктарына “Птушкі сталіцы” і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Што такое эка-сертыфікацыя? (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ТА “Экадом”

Дыскусія “Чаму ўсе так устрывожаны зменамі клімату?”

Экскурсія па “гарадскім гародчыку”

Барабанны майстар-клас разам са школай этнічных бубнаў TekaDUM

Канцэрт


Абодва дні:

Кансультацыі па “птушыных пытаннях”

Куток toycrossing — абмен цацкамі, катушок для самых маленькіх

Bookcrossing — мяняемся кніжкамі на экалагічную тэматыку і аб навакольным свеце

Праверка эка-ведаў і эка-гульні на планшэтах

Трансляцыя эка-відэа

Тэматычныя паштоўкі сваімі рукамі

Уваход – вольны. Частка майстар-класаў – платныя.

Час правядзення майстар-класаў удакладняецца. Сачыце за навінамі: http://ygallery.by/events/0009036/

Как вам новость?
Головоломки