Лявон Вольскі збірае грошы на працяг альбому “Грамадазнаўства”

Лявон Вольскі звярнуўся да прыхільнікаў і сяброў з заклікам дапамагчы ў стварэнні другой часткі альбома “Грамадазнаўства” (2014), які паводле шматлікіх меркаванняў стаўся адным з лепшых запісаў у дыскаграфіі музыкі

“Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я звяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна. Альбом “Hramadaznaūstva. Volski”, мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надыйшоў. Ёсць усё – песні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай. Вось так здараецца – раней неяк знаходзіліся, а цяпер – ну, ніяк. Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака – вялікая сіла, з ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэньні. Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменне і дапамогу!”

Альбом “Грамадазнаўства” атрымаў ўзнагароду “Альбом году” на музычнай прэміі Rock Profi (па галасах беларускіх музыкаў) і быў намінаваны на “Лепшы рок-альбом” і “Лепшы беларускамоўны альбом” паводле прэміі Experty.by.

Разам са стартам кампаніі адбылася прэм’ера відэаканцэрта “Вільня. Воля. Вольскі.”, знятага падчас канцэртнай прэзентацыі першай часткі “Грамадазнаўства” у кастрычніку 2014. Падтрымаць праект можна праз сайт www.lavonvolski.com.

Как вам новость?
Головоломки