У Мiнску пройдзе штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў "Каляды над горадам"

Адкуль прылятаюць Каляды? Можа, яны нараджаюцца недзе ў гарадскім паветры, ці расквітаюць па-над кварталамі? Сёлета нам хочацца разам пашукаць гэтае свята сярод агнёў на яліне, водару мандарын, вільготных ад снегу рукавіцах ды салодкага імбірнага печыва. Гэтым разам мы пагрузімся ў калядныя дэкарацыі, якія створаны паводле шагалаўскіх матываў. 24 снежня ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца штогадовы калядны фестываль, тэмай якога на гэты раз стане «Каляды над горадам».

Разам з мастаком Bazinato арганізатары свята — «Дзіцячыя творчыя майстэрні» — для афармлення галерэйнай прасторы ўзялі за аснову работы сусветна вядомага беларускага мастака Марка Шагала.

ПРАГРАМА фестывалю неверагодна насычаная і цікавая:

У Мiнску пройдзе штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў "Каляды над горадам"

— Майстар-класы па вырабу калядных масак і паштовак;
— Актыўныя гульні;
— Знаемства з адукацыйным коміксам па фінансавай пісьменнасці Беларускага народнага банка, а таксама з яго галоўным героем — дапытлівым львом Лявонам;
— Сафія Садоўская пачытае казкі і вершы пра Марка Шагала, створаныя адмыслова для кнігі «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа»;
— Тэатральнае выступленне і сапраўднае шоў светлавых карцін Сашы Грапо.

А таксама шмат музыкі, вяселля, ды святочнага настрою!

Увага! Праграма разбіта на два сеансы: 12:00 — 14:30, 15:00 — 17.30

Уваход: 5 руб. для дзяцей (для бацькоў бясплатна) па папярэдняй рэгістрацыі альбо такстама ў facebook.com/majsterni ці па тэл. +37533 3035960

У Мiнску пройдзе штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў "Каляды над горадам"

Как вам новость?
Головоломки