У Мінску пакажуць фільм, адкліканы з "Лістападу" ў знак пратэсту супраць цэнзуры

28 лістапада а 19.00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у межах пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО: Любім і глядзім» прапануем паглядзець фільм рэжысёркі Евы-Кацярыны Махавай: «Перазімаваць» (2017), удзельніцы нацыянальнага конкурсу Міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" 2018г. З грамадзянскага ўчынку аўтара распачалося выступленне супраць цэнзуры на Нацыянальным конкурсе.

Глядзім і абмяркоўваем сучаснае беларускае кіно.

«Перазімаваць» Беларусь, 2017г. Хранаметраж: 95 хв.

Узроставая катэгорыя: 6+

Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. Адзінокія старыя жыхары выязджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання. У кожнага свой уклад і жыццёвы досвед. Зімаваць трэба разам. Ідуць дні з хваробамі, праглядам тэлеперадач, размовамі, успамінамі. У сярэдзіне зімы з’яўляецца новы жыхар і атмасфера ў доме мяняецца.

Ева-Кацярына Махава

– сцэнарыстка і рэжысёрка дакументальных фільмаў. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Працавала на студыі дакументальнага кіно «Летапіс» і студыі «Імя святога Іаана Воіна». Удзельніца і лаурэат міжнародных кінафестываляў. З 2007 года здымае дакументальныя фільмы.

Выбраная фільмаграфія:

1. “Коліш”, 2008г.,

2. “Званар”, 2011г.,

3. “Напярэдадні”, 2013г.,

4. “Няхай жыве мальнікі прынц”, 2016г.,

5. “Перазівамаваць”, 2017г.

Што такое «СВАЁ КІНО»?

«СВАЁ КІНО» — гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары знаёмяцца з гледачамі, а гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Праект пакажа вам “50 адценняў жыцця”, такую Беларусь вы яшчэ ня ведаеце, вас чакае кіно нетрывіальнае, якаснае і сваеасаблівае.

Паказы праекта «СВАЁ КІНО» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў сучасным камфартабельным кінатэатры.

Хто арганізатары?

Арткінатэатр, Цэнтр сучаснай культуры «Бягучы Чарапаха»/Running Turtle , СВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм, Наталля Бружнік , Леонід Каліценя

Квіткі: ад 6 BYN на www.bycard.by

Как вам новость?