25 снежня 2018 года на тэрыторыі музейнага комплексу адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі.
Каляды — адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны.
Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям'ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця — пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш).
Каляды ў Дудутках – выдатная нагода ўсёй сям'ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйную куццю і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды.
Праграма "Каляды ў Дудутках!":
25.12.2018
Галоўная танцавальна-музычная пляцоўка свята – плошча перад сыраварняй
12:00 Пачатак мерапрыемства
12:05-12:25 Ансамбль беларускай песні “Цернічка”
12:25 – 12:45 Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”)
12:45-13:00 Сустрэча з Вясёлымі Калядоўшчыкамi (Музычная шоу-праграма "Цуд на Каляды" ад гурта "Арацэя")
13:00-13:30 Народны калектыў РБ, сямейны ансамбль “Жывiца”
13:30-13:55 Ансамбль беларускай песні “Цернічка”
13:55-14:20 Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”)
14:20-14:40 Ансамбль беларускай песні “Цернічка”
14:40-15:00 Гульні і абрадавая варажба ад вядучага, пачастункі
15:00 –15:25 Музычная шоу-праграма "Цуд на Каляды" ад гурта "Арацэя"
15:30-15:45 Ансамбль беларускай песні “Цернічка”
15:50-16:15 Народны калектыў РБ, сямейны ансамбль “Жывiца”
16:15-16:45 Калядная Куцця з Вясёлымі Калядоўшчыкамi (Музычная шоу-праграма "Цуд на Каляды" ад гурта "Арацэя")
16:45-17:00 Народны калектыў РБ, сямейны ансамбль “Жывiца”
17:00-17:25 Музычная шоу-праграма "Цуд на Каляды" ад гурта "Арацэя"
17:25 -18:00 Народны калектыў РБ, сямейны ансамбль “Жывiца”
З 12:00 на тэрыторыі комплексу усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у вясёлых калядных забаўках, а таксама будзе магчымасць заглянуць ў шацёр варажэі, дзе кожны госць свята зможа атрымаць асабістае прадказанне на будучы год!
* у праграме могуць быць змены