ByMetal Travień Fest: 10 год у плыні беларускага металу

18 траўня 2019 у сталічным клубе "Brugge" адбудзецца сьвяточны канцэрт з нагоды дзесяцігодзьдзя руху ByMetal. Наведвальнікаў чакае выступ знакавых гуртоў беларускай цяжкай сцэны: Forodwaith, In Search For, Nebulae Come Sweet, Alfar, Dymna Lotva, Сымон-музыка… ды іншыя сюрпрызы.

10 год таму на бясплатным сэрвісе згуртаваўся беларускі форум прыхільнікаў цяжкай музыкі, які праз 3 гады перарадзіўся ў адзін з самых гучных нефармальных СМІ – партал BelMetal, пазьней зьмяніўшы назву на ByMetal. Увесь гэты час праект асьвятляе навіны беларускай метал-сцэны, падтрымлівае айчынныя каманды і нацыянальную культуру.
 
ByMetal Travień Fest: 10 год у плыні беларускага металу
 
ByMetal Travień Fest 2019 – вяха музычнага руху нефармальнай Беларусі. Гэта сьвята, на якім няма выпадковасьцяў. Склад удзельнікаў падабраны з выбітных калектываў, кожны зь якіх прадставіць унікальную праграму. Так:
 
• Віцябляне Forodwaith – нячастыя і заўсёды жаданыя госьці ў сталіцы, летась пасьпяхова выступілі з сольным канцэртам, сабраўшы поўны клуб прыхільнікаў – гэтым разам зноў у Менску, адмыслова для ByMetal Travień Fest з улюбёнымі хітамі і навінкамі!
 
• In Search For – прог-метал праект таленавітага кампазітара і выканаўцы Яна Жанчака. Упершыню за доўгі час Ян выступіць менавіта з In Search For, прэзентаваўшы нашумелы леташні альбом "Atonement Pt.1" і дадаўшы да праграмы лепшыя песьні свайго сольнага праекту Yann Zhanchak.
 
• Nebulae Come Sweet — адныя з самых загадкавых, неадназначных і тямнічых нашых музыкаў – гэты post-metal/doom metal праект, спазнаўшы замежнай славы і прызнаньня на радзіме, напярэдадні выпуску новага альбому адмыслова завітае на ByMetal Travień Fest і эксклюзіўна прэзентуе новыя трэкі і ўнікальную акустычную праграму.
 
• Alfar — менская melodic death metal фармацыя скандынаўскага разьліву, адметная ўнушальнай прадукцыйнасьцю за нядоўгі тэрмін існаваньня, рыхтуе да ByMetal Travień Fest праграму з упорам на ўжо трэці свой альбом і прадэманструе абноўлены склад і гучаньне.
 
• Эпатажныя і атмасферныя Dymna Lotva – асаблівая пярліна складу ByMetal Travień Fest – іхны post-black/doom metal заварожвае і паглыбляе ў самыя патаемныя пачуцьці і агольвае самыя далёкія куты чалавечай душы. Гэта заўсёды дасканала прапрацаванае прадстаўленьне і тэатралізаванае шоў, асаблівы падыход да кожнага новага канцэрту — застаецца толькі гадаць ды чакаць, што яны паднясуць нам зараз…
 
• Рэчыцкі праект Сымон-музыка, пасюль студыйны, упершыню прагучыць ужывую, менавіта на ByMetal Travień Fest! Музыкі прарабілі ўнікальную

Как вам новость?
Головоломки