Арганізатары вялікага канцэрту Лявона Вольскага абвясцілі солдаўт. Квіткоў у продажы больш няма

Электрычны канцэрт у чатырох аддзяленнях пройдзе 26 кастрычніка ў найбуйнейшым мінскім клубе Prime Hall. Упершыню ў гісторыі на адной сцэне прагучаць паўнавартасныя сэты з песень гуртоў Мроя, N.R.M., ZET, VOLSKI. Сёлета гэтыя гурты адзначаюць свае юбілеі. Музыкі абяцаюць сапраўднае шоу з касцюмамі, адмысловым святлом і дэкарацыямі.

Арганізатары вялікага канцэрту Лявона Вольскага абвясцілі солдаўт. Квіткоў у продажы больш няма

Адразу пасля гістарычнага канцэрту гурт Лявона Вольскага выпраўляецца ў тур па Беларусі. Адмысловая праграма “All inclusive” з найлепшымі гітамі ўсіх часоў прагрыміць у Магілёве, Віцебску, Маладзечне, Слоніме, Баранавічах, Берасці, Гародні і Салігорску (спіс гарадоў будзе дапаўняцца).

Квіткі ўжо дасяжныя на сайце Kvitki.by і ў касах аператара па ўсёй краіне (у тым ліку крамы “Еўрасетка”, “Связны”, “На сувязі” ў любым горадзе). 

Как вам новость?