Лідар «J:Морс» заспяваў у роднай школе ў Пінску — відэа

Напярэдадні вялікага юбілейнага канцэрта да 20-годдзя «J:Морс» ў Мінску, які адбудзецца 2 лістапада ў Prime Hall, Уладзімір Пугач наведаў родны Пінск, дзе зайграў бясплатны сольны канцэрт для вучняў і настаўнікаў Гімназіі №2.

Менавіта тут, у былой СШ №5 Пінска, Уладзімір Пугач навучаўся і пачынаў займацца музыкай.

– Сёння адыграў сольнік у Пінску. У роднай школе. Проста ў актавай зале, дзе апошні раз выступаў у 1993 годзе. Эмоцыі зашкальваюць! – напісаў Уладзімір Пугач у сваім Instagram.

 
 
 

 
 
 
 
 

 
 

 
 
 

сегодня отыграл сольник в Пинске. В родной школе.. Прям в актовом зале, где выступал в последний раз в 1993 году. Эмоции зашкаливают! Подробности- завтра… Фото @kovalevichdima

A post shared by Владимир Пугач (@vladimir_pougatch) on

Акрамя вучняў школы на канцэрце прысутнічала яго класная кіраўніца Людміла Сцяпанаўна Былінская, яго настаўнік фізікі і былы дырэктар школы Ігар Абрамавіч Каралінскі, які сыйшоў на пенсію толькі два гады таму ва ўзросце 88 гадоў.

Тур «20 лет. Полёт норм!» зараз ахоплівае каля палутара дзясяткаў гарадоў Беларусі і замежжа. Песні для юбілейных канцэртаў і адмысловай юбілейнай складанкі дапамагалі абіраць прыхільнікі на старонках «J:Морс» у сацыяльных сетках. Графік тура на сайце www.jmors.by.

 

Как вам новость?
Головоломки