“Беларуская песня” – канцэрт Змітра Вайцюшкевіча да Дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада, у Дзень народзінаў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, у Палацы культуры МАЗ прагучаць песні Змітра Вайцюшкевіча у суправаджэнні WZ-Orkiestra на вершы паэта. “Дзе мой край”, “Мора гранітныя хвалі”, “Заяц варыць піва”, “Архангелы” – дзясяткі твораў легендарнага пісьменніка ўвасоблены Змітром Вайцюшкевічам у музыцы.

“Уладзімір Сямёнавіч з’яўляецца для мяне адным з некалькіх паэтаў, дзякуючы творчасці якіх я склаўся сам як творца і як асоба, – каментуе спявак. – На працягу ўсяго свайго музычнага шляху я штораз вяртаюся да спадчыны Караткевіча, бясконца знаходзячы там нешта новае, знаходзячы там карані сапраўднай “Беларускай песні”. Запрашаю вас на вялікі канцэрт, прысвечаны спадчыне вялікага паэта і пісьменніка”.
 
“Беларуская песня” – канцэрт Змітра Вайцюшкевіча да Дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча

Акром песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, у канцэрце прагучаць і іншыя лепшыя песні Змітра Вайцюшкевіча.

26 лістапада, 19.00 Палац культуры МАЗ (Партызанскі праспект, 117а)
Інфалінія: +375336611432
 

Как вам новость?
Головоломки