Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на Калядны канцэрт

7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra зайграюць традыцыйны святочны сямейны канцэрт у Мінску.

Імпрэза стане працягам традыцыі калядных канцэртаў спевака ў Мінску. 7 студзеня ў знаёмым слухачам палацы культуры Шарко прагучаць выбраныя святочныя кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча, а таксама лепшыя песні з розных праэктаў. Гэтым годам Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе святочны дыск “На Каляды”, куды ўвайшлі лепшыя і новыя святочныя песні на вершы класікаў. Праграма разлічана на слухачоў усіх узростаў, нават самым маленькім дзеткам будзе цікава і весела ў гэты вечар

7 студзеня – ПК Шарко (Мінск, вул. Уральская, 3) – 19:00
Квіткі на сайце і ў касах аператара Kvitki.by

Как вам новость?
Головоломки