«Беларускі глёбус»: усе беларускамоўныя каверы на сусветнавядомыя хіты

Колішняя паспяховая CD-кампіляцыя «Беларускі глёбус/Belarusian Globe» займела працяг. На адной сеціўнай старонцы аўтары праекта сабралі больш як 60 беларускамоўных кавераў на сусветнавядомыя гурты: ад «Another Brick in the Wall» Pink Floyd і «Enjoy the Silence» Depeche Mode да «Знаешь ли ты» спявачкі Макsим.

На старонцы музычнага «Беларускага глёбусу» змешчаны бадай усе вядомыя беларускамоўныя версіі хітоў з самых розных краін свету: ад Паўднёвай Карэі да Бразіліі і Ямайкі. Сярод аўтараў кавераў значацца не толькі маладыя гурты, але і лідэры айчыннага року — «Крама», Neuro Dubel, ULIS, «Мутнаевока», IQ48 ды іншыя.

Плей-ліст сеціўнай кампіляцыі будзе стала абнаўляцца. Выканаўцы могуць прапаноўваць уласныя беларускамоўныя каверы праз e-mail [email protected].

Как вам новость?
Головоломки