"Беларускі шансон" Змітра Вайцюшкевіча – слухайце тут (аўдыё)

Адбылася інтэрнэт-прэм’ера новага альбома Змітра Вайцюшкевіча "Варанок". Гэта першая спроба беларускамоўнага шансону – музыкі, разлічанай не на экспертаў, а на кіроўцаў таксі, хатніх гаспадынь і іншую шырокую публіку.

"Шансонны" ў выпадку Вайцюшкевіча не значыць "неякасны". Ідэя праекта належыць вядому паэту Генадзю Бураўкіну, ён жа напісаў амаль усе тэксты для дыска, які рыхтаваўся некалькі год. У запісе альбома акрамя WZ-Orkiestra бралі музыкі джазавага калектыву Apple Tea – клавішнік Канстанцін Гарачы і саксафаніст Віталь Ямуцееў.

– Шансанье ў Беларусі былі: Віця Каліна, Вова Ухцінскі і нават Саладуха, на мой погляд, мае да гэтага дачыненне. Але яны ўсё ж расейскамоўныя, а мне цікава было зрабіць гэта па-беларуску, – тлумачыць Зміцер. – Гэты праект не для экспертаў і эстэтаў. Гэтыя песні для маёй цёці Марусі, для Казіка, для слухачоў радыё "Рацыя". Гэта альбом для тых беларусаў, якія зсумаваліся па беларускай песні на канцэртах.

Усе, каму спадабаецца дыск, маюць магчымасць набыць калекцыйны CD (digipack) з тэкстамі песень і аўтографам Вайцюшкевіча праз інтэрнэт-краму www.prastora.by.

Як раней паведамляў Тэлеграф, вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч на прэс-канферэнцыі 11 снежня ў Мінску прэзентаваў свой ​​новы альбом "Варанок" з песнямі на вершы Генадзя Бураўкіна і Уладзіміра Някляева.

Как вам новость?
Головоломки