1+1 ці Недатыкальныя, Гульня тронаў, Душа… Расказваем, дзе і як паглядзець фільмы, мультфільмы і серыялы на беларускай мове

Ці ведалі вы, што ўжо даўно ёсць культавыя замежныя фільмы, прафесійна агучаныя па-беларуску? Так, так! Наша мова цудоўна ўпісалася ў знакамітыя кінакарціны, яна ліецца з вуснаў герояў, нібы родная. Вы можаце паглядзець іх на экранах тэлевізараў, камп’ютараў ды тэлефонаў. Расказваем, што гэта за фільмы, мульцікі ды серыялы, і дзе можна атрымаць ад прагляда неймаверную асалоду.