Лявон Вольскi і Павел Аракелян: нечаканы канцэрт

Нашы ў горадзе!

Лявон Вольскі – адзін з самых яскравых і таленавітых музыкаў нашае беларускае сучаснасьці. Заснавальнік легендарнай Мроі, прэм’ер-міністар NRM, лідэр самага аптымістычнага беларускага гурта Крамбамбулі, удзельнік культавага гурта «Новае неба» і , ходзяць чуткі, што менавіта яго твар хаваецца пад маскай таямнічага ZET. Акрамя таго выдатны мастак, пісьменьнік, паэт, прывабны і харызматычны мужчына і проста харошы чалавек.

Павел Аракелян — адзін з самых цікавых джазавых інструменталістаў сучаснай Беларусі, які пачаў выступаць на фестывалях міжнароднага ўзроўню ўжо ў сямнаццацігадовай узросце.
Сярод найбольш гучных праектаў з яго ўдзелам — знакамітая фьюжн-група «Apple Tea», хардбопавы калектыў «Speakeasy» і ўласны праект «The Outsiders», які працуе ў напрамку бескампраміснага сучаснага джаза з вялікай доляй авангарду і мультыстылістыкі.

Билеты: 250 000 рублей

Справка и заказ билетов: +375 29 655 55 96

Как вам новость?