Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

16.01.2021 11:00
Музыка Редакция

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

Прагучаць песні на вершы Тодара Лебяды, Алеся Гаруна, Ігара Паўлоўска, а таксама песня «Краіна нараджэння» на словы Марка Шагала ў перакладзе Рыгора Барадуліна. Далучайцеся да прагляду ды знаёмцеся з творамі паэтаў «выгнання». Назву альбому даў зборнік вершаў Тодара Лебяды «Песьні выгнаньня» (1944), у які ўвайшлі вершы паэта, напісаныя ў сталінскіх лагерах.

ВК: https://vk.com/budzmabelarusami

ФБ: https://www.facebook.com/budzmabelarusami

Как вам новость?
Головоломки