Гурт Inomarki прэзентуе свой першы беларускамоўны сінгл

06.08.2020 12:00
Музыка Видео Редакция

На песню, якая атрымала назву LOVE, таксама зняты відэакліп, прысвечаны ўсім беларусам, у тым ліку палітзняволеным.

Англійскую назву беларускамоўнай кампазіцыі ўдзельнікі гурта тлумачаць такім чынам:

“Слова Love было абрана невыпадкова, таму што з’яўляецца уніфікаваным тэрмінам, які разумеюць амаль у кожнай краіне свету. І гэта цалкам суадносіцца з галоўнымі тэмамі песьні — еднасцю і салідарнасцю”.

Сінгл LOVE таксама адзначае вяртанне гурта Inomarki, якому 1 жніўня споўнілася 10 год, да напісання ўласных твораў. Апошні аўтарскі альбом гурта выйшаў у 2015 годзе, пад назвай Vox Mira.

Как вам новость?