Гурт Inomarki заспяваў Radiohead па-беларуску

14.05.2020 08:50
Музыка Редакция

Ва ўмовах самаізаляцыі музыкі вырашылі працягнуць серыю беларускамоўных кавераў на сусветныя хіты, які распачалі з кавера на песню Браяна Адамса.

На гэты раз гурт абраў адзін з галоўных хітоў Radiohead – Creep. Песьню прапанаваў вакаліст гурта, Зміцер Шампанаў: «Radiohead моцна паўплывалі на мяне ў падлеткавы перыяд, калі я пачынаў развівацца як выканаўца і вакаліст. Менавіта Creep блізкая мне ня толькі па духу і настроі, яна дае прастор для раскрыцця майго голасу. Па шчырасці, сярод удзельнікаў нашага гурта я яшчэ не самы адданы прыхільнік Radiohead. Таму, не выпадкова, што мы выконваем арыгінальную версію ці не на кожным выступе».

Аўтарам беларускага тэкста стаў паэт Мікіта Найдзёнаў:

«Ня думаў, што некалі вазьмуся за гэты трэк, але ўсё тут супала: і артыст, і магія песні і творчы настрой. Я люблю перакладаць саму атмасферу песні і знаходзіць гукавыя падабенствы з арыгіналам. Тут іх атрымалася нямала».

Усе інструменты, патыі і відэа былі запісаны ў хатніх умовах, як тое належыць сапраўднаму карантыну. Звядзенне і мастэрынг гука, як і мантаж відэа, зрабіў назменны гітарыст гурта, Яўген Хараненка.

Как вам новость?