Лявон Вольскі і Павел Аракелян запрашаюць на традыцыйны калядны канцэрт

22.12.2020 12:00
Музыка Редакция

Імпрэза адбудзецца ў анлайн-фармаце 25 снежня. Чакаюцца сюрпрызы і сапраўдныя падарункі.

Калядныя акустыкі Лявона Вольскага ўжо даўно сталі добрай традыцыяй. Гэты складаны год, калі нам найбольш патрэбны светлы настрой — не выключэнне. Сёлета Лявон разам з Паўлам Аракелянам у чарговы раз зайграюць вялікую анлайн-праграму, падчас якой прагучаць прэм’еры святочных песень і найлепшыя творы.

Год быў настолькі трывожным, што на Каляды хочацца святла і цудаў.

Таму канцэрт адбудзецца на фабрыцы калядных эльфаў, і не выключана, што ў напроставым эфіры будуць раздадзеныя падарункі гледачам (магчыма, камусьці іх прывязуць дадому наўпрост падчас канцэрта).

Уваход на імпрэзу па квітках, але кошт можна абраць любы — той, на які ёсць магчымасць ды жаданне.
25 снежня, 20:00

Квіткі тут: https://bezkassira.by/lyavonvolskpavelarakelyankalyadnykancert-10346/

Лявон Вольскі і Павел Аракелян запрашаюць на традыцыйны калядны канцэрт

Как вам новость?
Головоломки