Лявон Вольскі зайграе акустычны анлайн-канцэрт з праграмай “Белая Яблыня Грому”

03.12.2020 12:29
Музыка Редакция

Выступ адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу, 4 снежня — кошт квітка абіраеце вы.

Праект “Белая Яблыня Грому” на вершы беларускіх класікаў паўстаў у далёкім 2010 годзе і быў прэзентаваны ў Купалаўскім тэатры. “Сёлета планавалася зрабіць вялікі паўтор таго канцэрта і прымеркаваць яго да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча, — кажуць арганізатары. — У сённяшніх абставінах, калі зайграць у Купалаўскім немагчыма, шмат паэтаў ды музыкаў за кратамі, яшчэ больш — па-за Беларуссю, творы з альбома набываюць новы сэнс. Менавіта таму іх варта пачуць зараз”.

У канцэрце прагучыць праграма на вершы паэтаў, а таксама найлепшае з творчасці Лявона Вольскага. Абяцаюць размовы і адказы на пытанні.

Лявон Вольскі зайграе акустычны анлайн-канцэрт з праграмай “Белая Яблыня Грому”

Уваход на канцэрт — па квітках, але зручны кошт можна абіраць самастойна.
Квіткі тут: https://bezkassira.by/lyavonvolskbelayayablynyagromu-10282/
4 снежня, 20:00
Інфалінія: t.me/nashdzien_chat+375 33 6611432

Как вам новость?
Головоломки