Слухаем Піта Паўлава на PartyЗоне – 15 красавіка

«Будзьма!» запрашае на першы вясновы анлайн-канцэрт! Ужо 15 красавіка на нашым ютуб-канале для вас зайграе зорка беларускага року Піт Паўлаў. Пачатак а 19-й гадзіне! Не прапусціце!

Канцэрт будзе транслявацца тут:

Піт Паўлаў – гітарыст, заснавальнік гуртоў «GARADzKIJA», «Pete-Paff», удзельнік гуртоў «N.R.M.», «Мроя», » KRIWI».

Выступ адбудзецца ў межах анлайн-праекта  PartyZonа, з дапамогай якога вы пазнаёміцеся з нашымі творцамі, мыслярамі і адмыслоўцамі. Усімі, хто стварае для вас нашу непаўторную  беларускую культуру.

Падзея на Facebook: https://fb.me/e/iZvcM1DBS