Вялікі фолк-фэст у Мінску – у гэтую пятніцу 11.09! Уваход вольны!

11.09.2020 08:27
Музыка Видео
“У нас ужо склалася добрая традыцыя шпацыраў па

Стары Ольса, Irdorath, Vuraj, Lity Taler зайграюць канцэрт у клубе Re:Public увечары пятніцы. Прыйсці на канцэрт можа кожны ахвотны, квіткі набываць не трэба.

“У нас ужо склалася добрая традыцыя шпацыраў па горадзе з інструментамі па нядзелях. Цяпер хочацца зайграць сапраўдны канцэрт, падтрымаць настрой нашых слухачоў, аб’яднаць ды падбадзёрыць публіку», — кажа лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі.

Фолк-фэст працягне серыю бясплатных канцэртаў беларускіх музыкаў для жыхароў горада, распачатую ў мінулую пятніцу канцэртам Лявона Вольскага.

Пры жаданні, канцэрт можна падтрымаць: https://www.donationalerts.com/r/nasdzien або paypal Tradycyja.by@gmail.com. Данаты пойдуць на пакрыццё выдаткаў на гук, святло, персанал; калі збярэцца больш, частка пойдзе музыкам, частка — калегам па творчым цэху, якім стала складаней ў цяперашняй сітуацыі.

11 верасня, 18.30

Re:Public (Прытыцкага, 62)

Уваход вольны

Уся актуальная інфармацыя і інфалінія: https://t.me/nashdzien