Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!

06.03.2020 11:40
Архив Редакция

Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra – Паравоз кахання. Цёплы святочны канцэрт адбудзецца 8 сакавіка ў традыцыйным Палацы культуры Шарко.

Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra – Паравоз кахання. Цёплы святочны канцэрт адбудзецца 8 сакавіка ў традыцыйным Палацы культуры Шарко.

Назву праграме даў аднайменны альбом, напісаны ў 2004 на вершы Рыгора Барадуліна, якому сёлета споўнілася б 85 год.

«Дзядзька Рыгор для мяне вельмі сучасны. У кожнай песні акрамя таго, што ёсць сэрца дзядзькі Рыгора, ёсць сэрца маё і кожнага музыкі», — казаў Зміцер Вайцюшкевіч.

На канцэрце прагучаць песні на словы народнага паэта, а таксама іншыя вядомыя творы Змітра Вайцюшкевіча.

8 сакавіка, 19:00
ПК Шарко (Уральская, 3)
Квіткі – у касах і на сайце Kvitki.by: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/drugoe/zmcer-vajcjushkevch—wz-orkiestra-paravoz-kahannja-309552/

Інфалінія: +375336611432

Как вам новость?