Мянушка кажан, любоў да рамонтаў і горад панк-культуры Мінск: чаму варта падтрымаць выданне кнігі “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”

23.03.2020 12:19
Шоу-бизнес Видео Редакция

Ідзе краўдфандынг на польска-беларускую кнігу “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”. Тэксты кнігі створаны праз некалькі месяцаў пасля смерці Міхала Анемпадыстава. Пра яго пішуць блізкія, знаёмыя і незнаёмцы, ствараючы своеасаблівую “мапу” выкшталцоных ценяў выбітнага дызайнера, мастака і паэта.

У выданні:

  • цікавыя і новыя факты пра Міхала Анемпадыстава
  • яго вершы і песні для “Новага неба” і “Народнага альбома»
  • сцэнарый “Народнага альбома” для польскай тэлевізіі з канферансам Міхала (друкуецца ўпершыню!)
  • успаміны больш за 60 польска-беларускіх аўтараў — творцаў і актывістаў пакалення 90-х
  • унікальныя фотаздымкі Міхала, яго сяброў і знаёмых
  • “Магічная мапа” Міхала Анемпадыстава

Краўдфандынг на выданне сканчваецца 31 сакавіка. Паспяшайцеся перадзамовіць кнігу па выгадным кошце!

Міхал Анемпадыстаў — беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст. Адзін з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Аўтар песен гурта “Новае неба”, ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекту “Народны альбом”. Як дызайнер ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і вокладкі кніг. Заўчасна памёр у 2018 годзе.

Как вам новость?
Головоломки