На тры дні ў Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

16 лютага (нядзеля) а 11: 00 

Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей»

Музычная імпрэза, у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжных нацыянальных прэмій Вялікабрытаніі «London Jazz Awards» і «Jazz Vocalist of the Year» Клiўленд Уоткіс.

Уваход на канцэрт вольны.

Кожны жадаючы падчас усяга фэсту можа ахвяраваць грашовыя сродкі для  Міжнароднага дабрачыннага фонда дапамогі дзецям “ШАНС” праз USSD *222*8# для ўсiх мабiльных аператараў,  iншыя спосабы ахвяраванняў i  падрабязная iнфармацыя аб мэтах фонду на www.chance.by/

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.

Падрабязнасці пра фестываль шукайце на нашай афіцыйнай старонцы Instagram @minskwinterjazz

Как вам новость?
Головоломки