Сёньня дзень народзінаў выдатнага беларускага барда Віктара Шалкевіча — 55 год!

Сёньня выдатны беларускi бард Віктар Шалкевіч адзначае 55 год! А павіншаваць барда з юбілеем можна: 15 лютага. 19:00 Палац культуры ім. Шарко (вул. Уральская, 3) — бард, актор і гумарыст Віктар Шалкевіч з новымі і лепшымі песьнямі да свайго 55-годзьдзя і да дня ўсіх закаханых!

Квіткі на канцэрт  Віктара Шалкевіча можна набыць: пераход Я.Коласа,
каса к/з Мінск, каса ДК МТЗ

Ві́ктар Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве
Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Вырас
на памежжы беларускай, жыдоўскай і польскай культураў.

Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны
тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у
Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у
Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў
тэатры лялек у Горадні і Купалаўскім тэатры ў Мінску.

«За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб
тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі
якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і
іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі
як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам
рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку
«Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў
Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі.
Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую,
украінскую і чэскую мовы.

Віктар Шалкевіч — Смутны беларускі блюз (1996)

Как вам новость?