Трагiфарс "Бегчы з Эльсінора альбо Гамлет навыварат": новае прачытанне вялiкай класiкi

ПРЭМ'ЕРА! Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п'ес аўтара пад кіраўніцтвам Гамлета ўзбунтаваліся і вырашылі ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, "што напісаў Уіл пракляты". Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццем па-за сюжэтам. У выніку нявінная гульня ператвараецца ў страшную трагедыю.

Усе ўжо прадвызначана, лес не змяніць? Нямы крык галоўнага героя Гамлета «Быць альбо не быць?» становіцца асноўным пытаннем для ўсіх, хто насяляе Эльсінор. А ці не прасцей за ўсе – бегчы адсюль?

Эксперыментальны дух адчуваецца не толькі ў пастаноўцы спектакля, але і ў дэкарацыях, якія «крычаць» аб заганах сучаснага грамадства, агаляючы духоўнае збядненне чалавека.

Как вам новость?
Головоломки