Хоккей: Ігар Брыкун: «У Захарава бойкі былі як сакрэтная зброя»

31.12.2008 15:36
Спорт Редакция

Галкіпер «Гомеля» Ігар Брыкун расказаў пра бойку са Сцяпанам Гарачэўскіх падчас матча з «Юнацтвам».

 

«У «Юнацтва» не засталося байцоў, якія былі раней. Тое, што атрымалася, хутчэй за ўсё вынік эмоцыяў, у кагосці здалі нэрвы. Мне здаецца што яна не была заплянаваная загадзя, як гэта раней часцяком рабіў Міхаіл Міхайлавіч Захараў. У яго гэтыя бойкі былі як сакрэтная зброя, якую ён выкарыстоўваў каб зламаць нядобрую для яго хаду матча. А сёньня ён нават з`ехаў яшчэ пры ліку 2-2 і ўсё ўжо адбывалася без ягонай прысутнасьці. Таму я думаю, што адмысловай каманды на бойку не было. Але ж ёсьць там такія людзі, як Коля Стасенка, што любяць спадцішка нападаць. Вось і сёння ён пад’ехаў, пачаў піхацца…

Ну а Сцёпа Гарачэўскіх сам да мяне прыехаў. Пабіліся з ім трохі… На лёдзе сяброў няма! Гэта па-за пляцоўкай мы сябруем, можам пасядзець недзе, святы разам справіць. На пляцоўцы ж ты б’есся за сваю каманду і калі толькі дапусціць нейкую слабіну, цябе гэтага потым не даруюць. Нікога не хвалюе хто там цябе сябра, а хто не. Ты мусіш біцца з першай да апошняй хвіліны матчу», — цытуе Брыкуна «Сусьветны хакей па-беларуску».

Как вам новость?
Головоломки