Перамагчы «Манрэаль»

22.03.2009 13:42
Спорт Редакция

 

Нягледзячы на то, што з верагоднасцю 99% «Таронта» чацверты сэзон запар праляціць міма плэй-оф, амаль на працягу ўсёй гульні іх перавага не выклікала сумневаў: настрой быў у «клёнаў» на сустрэчу папросту неверагодны. Думаецца, што геройства тройкі Грабоўскага звязана не толькі з паспяховымі дзеяннямі беларуса на лёдзе: хутчэй за ўсё і ў раздзявальні ён вёў партнёраў за сабой, спрабуючы запаліць і іх важнасцю выніка сустрэчы для сябе.
 
Михаил Грабовский радуется тому, как сложился матч с его бывшей командой. Фото: APЯк і ў мінулых гульнях сэзону гэтых жа каманд, у суботу вынік аказаўся буйны (дагэтуль перамогі чаргаваліся: 6:1, 3:6, 6:2, 2:5). Прыемна, што другую перавагу запар ў тры шайбы для таронтаўцаў у гульнях з канкурэнтамі на ўсе часы стварыла рускамоўная тройка беларуса Грабоўскага. Ва ўсіх пяці шайбах беларускі форвард прымаў непасрэдны ўдзел: тры разы асыставаў партнёрам, аднойчы адзначыўся сам ды яшчэ раз пільнаваў «пятак» пры выніковай гульні ў бальшыні (выніковы паказчык «плюс-мінус» +1 тлумачыцца тым, што два разы «клёны» вызначаліся ў большасці, а яшчэ адна шайба была закінута ў момант, калі быў выкарыстаны адкладзены штраф).

Спакойны спачатку ход сустрэчы з невялікай колькасцю кідкоў даволі нечакана выліўся на 8-й хвіліне ў гол Мікалая Кулеміна (1+2): Грабоўскі пабароўся на блакітнай лініі каля борта за шайбу, праціснуўшы яе далей, адкуль Аляксей Панікароўскі перавёў гульню ў зону перад варотамі на адкрытага патрнёра, які ў адзін дотык адкрыў лік у матчы.

Не паспелі каманды змяніць пяцёркі пасля гола першага, як, дзякуючы памылцы галкіпера Галака, адкрыў лік сваім галам у сустрэчы ўжо і беларус: стрэліўшы амаль ад борта з вельмі вострага вугла.

З нерадасных падзей у гэтых галах для беларускіх заўзятараў адзначым, што абодва разы на лёдзе знаходзіўся Андрэй Касціцын (з паказчыкам «мінус 2» ён сустрэчу і скончыў). Паведамлялася раніцай у дзень гульні, што ён на лёдзе не зявіцца наогул і будзе назіраць за гульнёй з прэс-боксаў. Аднак Боб Гэйні вырашыў па-іншаму: Андрэй правёў на лёдзе 14 хвілін 16 секунд і 3 разы бросіў па варотах.

Нервовасць і важнасць выніку ў гэтай сустрэчы для абедзвюх каманд не магла не сказацца: напрыканцы перыяду ўжо пасля сырэны стварылася куча-мала з усіх байцоў, што знаходзіліся тады на лёдзе. Як вынік 5 выдаленняў: 2 — у гасцёў, 3 — у гаспадароў.

Магчыма, гэта перавага ў адно выдаленне і стала вырашальнай у выніку: таронтаўцы, дзякуючы гэтаму захапілі ініцыятыву на пачатку другой паловы і дыктавалі ўмовы аж да першай шайбы «канадцаў» у сустрэчы. А да таго часу ажно двойчы паспеў адзначыцца трэці прадстаўнік рускамоўнай тройкі — Панікароўскі (2+2). Спачатку на 24-й хвіліне ён з сярэдняй дытсанцыі пасля паса з-за спіны Грабоўскага стрэліў паміж ног брамніка, выкарыстаўшы адкладзены штраф. А на 30-й хвіліне «клёнавыя лісты» упершыню у гульні рэалізавалі і колькасную перавагу: Грабоўскі, якога манрэальская публіка вітала знакамітым заакіянскім «Бу-у-у!», і Кулемін вывелі на кідок Кубіну — украінскі форвард добра згуляў на падборы.

Ажыла манрэальская публіка пасьля гола Максіма Ляп’ера (2+0, 7 кідкоў за сустрэчу). Акрамя крыху ўжо надакучыўшага «Бу-у-у!» у накірунку беларуса яна ўспомніла і сваю каманду. Вылілася гэта ў скарачэнне ліку да дзвюх шайбаў і некалькі невыкарыстаных кідкоў з добрых пазіцый напрыканцы перыяда, калі на лаўцы аштрафаваных знаходзіўся Джэйсан Блэйк. Працягвалі «канадцы» ціснуць і тую хвіліну, што каманды гралі ў роўных скаладах. Таронтаўцы выстаялі. Аднак быў яшчэ трэці перыяд.

Ды вось трэцяя частка працягам ціску «канадцаў» ня стала. Перапынак крыху збіў парыў гаспадароў, а пятая шайба ў іх вароты увогуле усё расставіла па сваіх месцах. Гэта ў большасці адзанчыўся Блэйк, дапамогшы зарабіць асыстэнцкі хет-трык Грабоўскаму, які прайшоў па цэнтры ў зону паміж супернікаў і аддаў налева партнёру.

Стомлены і, здаецца, нават крыху напужаны і разгублены «Манрэаль» (вочы Алекса Тэнгуэя ў першым перапынку, калі ў яго бралі кароткае інтэрв`ю, блукалі ў разгубленасці ў не даючых вынікаў пошуках) на другі штурм у гэтай сустрэчы быў ужо ня здольны: цалкам заслужаная перамога гасцей.

Калі ў складзе «канадцаў» няма Сяргея Касціцына, то Міхаіл Грабоўскі можа гуляць у хакей супраць свайго мінулага клуба — думка, якая сама сабой узнікае пры параўнанні сустрэч «беларускіх» канадскіх клубаў НХЛ.

— Гэта так класна перамагаць, калі мы граем у Манрэалі! Я так усхваляваны і шчасьцлівы, што мая лінія згуляла добра, — сказаў пасля гульні Грабоўскі, якога з гэтага гораду 3 ліпеня мінулага году генральны мэнэджэр і цяперашні трэнер «канадцаў» Боб Гэйні трэйдануў у «Таронта», не пакінуўшы пачуццяў любові беларусу да сваёй мінулай каманды.
Дзякуючы такому выніковаму стрэлу ў гульні з «Манрэалем» (ды і ў апошніх агулам) Міхаіл Грабоўскі ізноў трапіў у спіс лідэраў-навічкоў лігі па бамбардырскіх паказчыках. Па ачках ён зараз ідзе трэцім з 40 баламі. Закінуўшы 18 шайб, займае пяты радок. Маючы 22 перадачы, таксама ідзе пятым па асыстэнскіх балах.
 

Тэкст: Дзяніс Талпека
 

 

Как вам новость?
Головоломки