Серэна Уільямс: «Думаю, як мне гуляць супраць Азаранкі ў наступны раз»

05.04.2009 08:03
Спорт Редакция
Амерыканская тенісістка Серэна Уільямс, якая саступіла ў фінале Вікторыі Азаранке (3:6, 1:6), вызначыла прагрэс у гульне беларускай спартсменкі.
 
«Думаю, што яна вельмі-вельмі дадала ў гульні ў апошні час. Зараз я гляджу наперад і думаю, як мне гуляць супраць Азаранкі ў наступны раз. Знаходжу, што магу крыху дадаць у некаторых кампанентах гульні. Але няма сумневаў, што Вікторыя мае высокі патэнцыял і збіраецца стаць яшчэ больш моцнай тэнісісткай».

Яна такі тып тэнісітак, якія добра гуляюць на ўсіх этапах спаборніцтваў. Гэта робіць мае пачуцці станоўчымі, бо гэта вымушае мяне працаваць лепш, больш ды напружаней», — цытуе Уільямс афіцыйны сайт турніру.

Как вам новость?
Головоломки