Максім Мірны: «Такія перамогі для мяне — гэта магчымасць вярнуць краіне тое многае, што яна дала мне»

05.04.2009 10:36
Спорт Редакция
Максім Мірны, які разаз з Эндзі Рамам выйграў парны турнір Sony Ericsson Open, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад победы, а таксама пракаментаваў поспех Вікторыі Азаранкі.

«Гэта і так істотная падзея для любой краіны. І асабліва для такой маленькай, як Беларусь. Таму што заўтра нашы перамогі абавязкова стануць аднымі з галоўных навін дня. Я ганаруся тым, што зрабіў. Такія перамогі для мяне — гэта магчымасць вярнуць краіне тое многае, што яна дала мне. Гэта проста цудоўна!

Думаю, што Віка — гэта сапраўды неверагодная гісторыя. Бо прайшло ж даволі шмат часу з той пары, калі Беларусь мела тэнісістку, якая б грала на такім высокім узроўні», — цытуе Мірнага афіцыйны сайт турніру.
 

Как вам новость?
Головоломки