З характарам

17.04.2009 11:54
Спорт Редакция
«Манрэаль» саступіў у першай гульні 1/8 фінала Кубка Стэнлі «Бостану» на яго лёдзе (2:4).Аднак прявіў характар, адыграўшы дзве шайбы, і да апошніх хвілін трымаў гледачоў у напрузе. eSport.by— пра ключавыя моманты сустрычы і невыразную гульню Андрэя Касціцына.

Шайба Здэны Хары аказалася пераможнай. Фота: Brian Babineau/NHLI via Getty ImagesПачатак гульні спраўдзіў спадзяванні большасці прысутных у бостанскім «Бэнк-Норс Гардэне» (большасці — таму што манрэальцаў і ў Бостане, як і на ўсіх іншых гасцявых арэнах НХЛ, хапае). «Мядзведзі» пачалі дэманстраваць тое, што паказвалі на працягу ўсяго сезона: кантроль шайбы, імклівыя камбінацыі, небяспечная моманты.

«Манрэаль», прыціснуты да сваіх варот, на працягу першых дзесяці хвілін стойка адводзіў пагрозы. Вытрымалі госці і 2-хвілінны штраф Хамрліка. Аднак ужо праз 7 секунд пасля яго з’яўлення на лёдзе Дэвід Крэйчы і Чак Кабэзью на пару не дазволілі Кэры Прайсу прыціснуць шайбу да лёду, чым і скарыстаўся лепшы снайпер бостанцаў у рэгулярцы Філ Кэссэл.

Прайшло толькі 90 секунд, і чырвоны ліхтар за варотамі Прайса запаліўся ізноў. Простая, але шыкоўна ў чатыры крананні, нібы па нотах разыграная, камбінацыя абрынула лавіну экстазу на бостанскую арэну. Канадскі укід у кут чужой зоны з сярэдняй Дэніса Уайдмана — на шайбу першым паспявае Мілан Лючыч, пакідаючы яе па-за сабою — крананне шайбы спісаным год назад у Манрэалі Майкам Райдэрам яшчэ далей сабе за спіну — і Дэвід Крэйчы кідае ў «дзевятку» над бліном Прайса амаль без аніякіх перашкод. За імклівасцю камбінацыі з самых лепшых пазіцый назірала спалучэнне, у якім выходзіў на лёд Андрэй Касціцын… 2:0 на 15-й хвіліне гульні!

Але «Манрэаль», які ён сёння ні ёсць, усё роўна застаецца «Манрэалем». Крыс Хігінс, пасля цудоўнага «сэйва» Ціма Томаса, які адвёў кідок Алекса Тэнгуэя, скараціў перавагу бостанцаў да адной шайбы. За апошнія тры хвіліны «канадцы» яшчэ пару разоў вымушалі дэманстраваць сваё майстэрства Томаса. Адзін са стрэлаў зыходзіў ад нашага Андрэя Касціцына, які кідаў увайшоўшы ў чужую зону ў контратацы 3 на 2. І на перапынак каманды пайшлі ўжо ў зусім іншым настроі, чым было парай хвілін раней.

Другі перыяд стаў для манрэальцаў лепшым у гульні. Настрой апошніх хвілін першай трэці яны перанеслі на ўсю 20-хвілінку, і справядліва аднавілі раўнавагу ў ліку. Як і падчас першай шайбы гаспадароў, шайба апынулася ў сетцы праз 7 секунд пасля выхаду на лёд адбыўшага штраф — Стэфан Йель, як і яго партнёры, нічым не паспеў перашкодзіць пальнуць шчолкнуўшаму па скочучай (!) шайбе з круга для ўкідвання прадэманставаўшаму свае тэхнічныя здольнасці Аляксею Кавалёву. Яго кідок у бліжнюю «дзевятку» стаў для Томаса нечаканым, і апусціў цішыню на бостанскую арэну.

І ўсё ж гаспадары, якія перамагалі «канадцаў» у пяці апошніх сустрэчах (да гэтага баланс зашкальваў наадварот у бок «Манрэаля» — на пачатку года тыя 13 разоў запар у рэгулярках білі «мядзведзяў»), схілілі перавагу на свой бок. Прычым зрабілі гэта тым спосабам, якім яны карысталіся з поспехам падчас свайго суперпаспяховага рэгулярнага сезону. Колькасную перавагу кідком здалёк выкарыстаў славацкі абаронца-велікан Здэна Хара — шайба прайшла ў блізкі вугал варот Прайса.

Калі ж выратоўваць «Манрэаль» былі накіраваны атакуючыя сілы ў асобах Кавалёва, Касціцына, Койву, Ляп’ера, Шнайдэра і Брызбуа, бостанцы перахапілі шайбу і паставілі выніковую кропку ў гульні. За 14 секунд да сірэны сваю другую шайбу ў сустрэчы закінуў Кэссэл.

Праўда, для некаторых гэта шайба стала пачаткам да адкрытага развязвання вайны — да таго моманту «ціхай». Адразу пасля гола зчапіліся Мілан Лючыч і Макс Ляп’ер, а пасля сірэны паралельна развіваліся адразу некалькі дуэляў. Самымі актыўнымі у бойках сталі Гіём Лятэндрэс і ў мінулым яго партнёр па камандзе, а зараз «мядзведзь» Сціў Мантадор.

«Цяжкая артылерыя» у кулачных справах у асобе Жоржа Ларака (ён выходзіў на лёд з Алескам Кавалёвым ды Саку Койву!) у складзе «Манрэаля» у гэты вечар забаўлялася па большасці моўнымі практыкаваннямі. З тым жа задорным Лючычам ды вежай Харай яны «разміналіся» яшчэ да пачатку гульні ды проста па-дзіцячы патузаліся падчас яе.

Што да справаў, Андрэя Касціцына, то наш суайчыннік з партнёрамі Томашам Плеканецам і Мэтам Д’Агасціні з’яўляліся на лёдзе радзей, чым іншыя форварды каманды. Таму ў Андрэя і такія невялікі гульнявы час — 11:29, — за які ён паспеў кінуць па чужых варотах тройчы і, як паведамлялася вышэй, знаходзіўся на лёдзе падчас двух узяццяў варот «Канадыенс».

Працяг дэрбі — у суботу. Ізноў у Бостане.

 
Тэкст: Дзяніс Талпека

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки