Усім прывітанне. Адпісваюся пасля матча з «Нёманам». У кожнага з каманды было жаданне зрабіць нешта прыемнае для фанатаў. Спадзяюся, зараз усе вы задаволеныя.
Так часта здараецца, што у адным матчы камандзе не шансуе, а пасля невялічкага перапынку, напрыклад, праз тыдзень ці два-тры дні, яна рэалізоўвае амаль што ўсе сваі магчымасці. Гэта цалкам пра БАТЭ. Усё, што не заляцела Плотнікаву, апынулася ў варатах Астапенкі.
У апошні час каманда не чула ніякіх папрокаў ад галоўнага трэнера наконт не самай лепшай рэалізацыі. Усе усё самі разумелі. Да таго ж і прэсса накінулася на БАТЭ, шмат чаго пісалася аб тым, што у каманды праблемы на пярэдняй лініі. Зразумела, гэта нас кранула, нават раззлавала. І вось зараз у журналістаў маецца нагода спыніць сваю крытыку.
Калі да матчаў з удзелам БАТЭ і «Нёмана» застаецца не так шмат часу, пачынаюцца размовы аб тым, што я сам з Гародні. Сапраўды раней мне было шкада: шмат думаў аб тым, чаму «Неман» не звярнуў на мяне ніякай увагі. Але з цягам часу я супакоіўся. І зараз цалкам задаволены тым, што ўсе здарылася так, як здарылася.
6:0 — гэта добры і прыемны вынік. Пасля заканчэння гульні па усмешках на тварах футбалістаў, трэнераў і фанатаў можна было заўважыць вялікае задавальненне. Але зараз нам патрэбна рыхтавацца да наступнага матчу.
Я не памятаю ніводнай простай гульні ў Віцебску, у гэтым горадзе БАТЭ заўседы складана. Але ж з камандай Аляксандра Хацкевіча мы ўжо сустракаліся ў гэтым годзе. Зараз ведаем, як дзейнічаюць іх абаронцы, да і ўвогуле аб тым «Што? Дзе? Калі?» у гэтай каманды. З другогу боку, пасля сакавіка і «Віцебск» ведае аб нас амаль што ўсё. Думаю, гульня будзе складанай, але ад гэтага больш цікавай.
Вялікі дзякуй фанатам, якія не гледзячы на тое, што матч з «Неманам» адбываўся не ў суботу, ці нядзелю, а ў сераду і што тэлебачанне дало магчымасць глядзець хакей, наведалі стадыён. Вялікая колькасць гледачоў заўсёды надае моцы. Увогуле ў мяне апошнім часам з`явілася жаданне ці нават мара: каб барысаўскі стадыён стаў большым па памерах, і на ўсех яго сектарах, калі гуляе БАТЭ, не было б вольных месцаў :).
Такія вось справы. Шмат коментаў і пытанняў. Гэта вельмі добра. Да таго ж ёсць яшчэ адзін рэкорд.
mrVip, хопіць расійскай і матчынай мовы. Няма ніякага сэнсу пісаць на другіх мовах, тым больш што я іх і ня ведаю.
Antonio-borisov, наконт хакея. Я глядзеў за нашай сборнай, вельмі хваляваўся. Бачыў амаль што ўсе матчы, акрамя апошняга. Шкада, што нашым суайчыннікам не хапіла адной шайбы, каб працягнуць гульню у овертайме. Але ж у Расіі моцная каманда, і мяне, як прыхільніка, задаволіў вынік выступлення беларусаў на чэмпіянаце свету.
Фернанда Торэс… Я не лічу сябе прыхільнікам гэтага футбаліста. Справа ў тым, што зараз у меня длінныя валасы, якія мне пакуль падабаюцца. І сапраўды, каб было зручней гуляць, апранаю павязку.
VadZiim, ў маладзежцы амаль што ўсе ведаюць гімн, і я таксама. Але лічу яго выкананне не тым выпадкам, калі патрэбна раўці на ўсё горла. Гэты працэс асабісты і нават інтымны. Дастаткова толькі каб пры выкананні трошкі рухаліся губы.
A1eks, у БАТЭ няма дрэнных футбалістаў, гэта датычыцца і жыцця па-за полем. Насамрэч мне і самаму цікава паглядзець на Патоцкага. Лічу тое, што ён уваходзіць ў заяўку на матчы асновы — гэта ўжо крок наперад для асобы яго ўзросту.
svae, для сябе лічу так, колькі Бог дасць, столькі і аптымальна. А ўвогуле, можна мець на сваім рахунку і 30 галоў, але, калі твая каманда не набудзе неабходнага месца, які у гэтым будзе сэнс?
Алесь, у краіне ж дзве нацыянальныя мовы, таму я лічу, што кожны мае права выбіраць мову, на якой ён будзе размаўляць ці пісаць блогі.
ult, у БАТЭ не благі пачатак чэмпіянату, але адрыў — гэта такая рэч, што сёння ён існуе, а потым яго можа і не быць.
Напэўна, усё. На астатнія пытанні адкажу ў наступны раз. Зноўку дзякуй за «Нёман». Чакаем вас у Віцебску. Усім поспехаў, не хварэйце.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей