Ганчарэнка, Глеб і Кутузаў, магчыма, зноў згуляюць за БАТЭ

18.05.2009 19:56
Спорт Редакция

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка і іншыя зоркі БАТЭ–99 , магчыма, выйдуць на поле ў матчы супраць зборнай Беларусі 90–х гадоў. Пра гэта паведаміў прэс – сакратар клуба Сяргей Дашкевіч:

«Калі здароўе дазволіць. У яго ж (Ганчарэнка — eSport.by) была траўма. Таму, як дазволіць здароўе. Магчыма, будзе. Прапановы зроблены шмат каму, але не факт, што ў людзей атрымаецца прыехаць. У кожнага ж свае планы. Ці згуляюць усе зоркі таго складу, стане вядома бліжэй да гульні», — адзначыў у размове з Еўрарадыё прэс–сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч.

Нагадаем, што ў асноўным складзе БАТЭ ў 1999 годзе гулялі такія зоркі беларускага футболу як Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Глеб, Віталь Кутузаў, Васіль Хамутоўскі, Аляксандр Ермаковіч.

Как вам новость?
Головоломки