У аварыю ў Польшчы патрапілі тытулаваныя беларускія кікбаксёры

26.05.2009 21:19
Спорт Редакция

У аўтобусе, які быў пратаранены аўтамабілем «Пежо» каля польскага мястэчка Вулька Бжуска, ехала, нацыянальная аматарская зборная Беларусі па кікбоксінгу.

Каманда вярталася з Венгрыі, дзе праходзіў Кубак свету. У аўтобусе ехалі як найменей тры чэмпіёны ― Маша Пімахова, Юрый Бяссмертны і Дзмітрый Абдулін. 

Іх трэнер ўсіх Дзмітрый Пясецкі два дні таму сам ехаў па той жа дарозе.

«Маша Пімахова скінула мне SMS: «У нас усё ў парадку, ніхто не пацярпеў. Роўмінга няма ні ў кога, немагчыма датэлефанавацца. Яны напісалі, што ўсё нармальна, заўтра будуць. Але мы ўсе хвалюемся, не ведаем, што рабіць», — паведаміў Пясецкі «Еўрарадыё».

Как вам новость?
Головоломки