Андрэй Арамнаў: «Мне зараз не хапае сродкаў, каб патрэбным чынам падрыхтавацца да чэмпіянату свету»

19.06.2009 17:44
Спорт Редакция

Алімпійскі чэмпіён Пекіна цяжкаатлет Андрэй Арамнаў расказаў за які кошт ён цяпер рыхтуецца да чэмпіянату свету, пасля анулявання алімпійскай стыпендыі і выплаты штрафаў:

«Я думаў, што 400 тысяч буду атрымліваць, але самы вялікі заробак я атрымаў у 205 тысяч рублёў. Шчыра кажучы, мне не хапае нават, каб аплаціць камунальныя паслугі — у мяне дзве кватэры. Калі я атрымаў свае грошы, я іх пусціў у справу — я ж не ведаў, што ў мяне забяруць заробак!

Сітуацыя такая, што мне зараз не хапае сродкаў, каб патрэбным чынам падрыхтавацца да чэмпіянату свету. Як кажа мой трэнер, на адным нахабстве падымаць буду. Бо калі няма сродкаў заплаціць за камунальныя паслугі, то якая можа быць гаворка пра тое, каб набыць сабе добрую фармакалогію і належным чынам падрыхтавацца. Размова ідзе пра тое, каб хаця б хапіла на нармальнае, чалавечае харчаванне.

Шчыра кажучы, не ведаю, чаму забралі сумленна заробленыя грошы. Можна было якім–небудзь іншым чынам пакараць — шмат варыянтаў. Зараз мне дапамагаюць сябры, яны ведаюць маё становішча. Можна сказаць, што я жыву за іх рахунак», — цытуе словы Арамнава «Еўрарадыё».

Как вам новость?