Хоккей: Уладзімер Копаць: «Плянуецца, што на Кубку Палесся кіраваць зборнай будзе Хэнлан»

14.11.2008 09:17
Спорт Редакция

Абаронца «Гомеля» і зборнай Беларусі Уладзімер Копаць распавёў, што Глен Хэнлан мае намер сам кіраваць зборнай на Кубку Палесся.

 

«На самым пачатку збораў Эдуард Занкавец сказаў, што гэта шанс для ўсіх, каго выклікалі гэтым разам да складу зборнай. Маўляў, чапляйцеся, паказвайце, хто на што здольны. Шлях да зборнай нікому не забаронены, хто зможа добра паказаць сябе — той і надалей будзе выклікацца да зборнай. Ну а пасля турніру ўжо ў аўтобусе сказалі, што патэлефанаваў Глен Хэнлан, падзякаваў усім за добры вынік, а таксама дадаў, што вельмі задаволены і што шмат хто з гэтага складу будзе выкліканы на Кубак Палесся. Плянуецца, што на Кубку Палесся кіраваць зборнай будзе ўжо Хэнлан. Зараз ён ня змог прыехаць, бо вырашаў праблемы ў «Ёкерыце», дзе ён зараз працуе», — цытуе Копаця «Сусветны хакей па-беларуску».

Как вам новость?