12:28, 30 июня 2011

Апазіцыю заклікаюць далучыцца да "сеткавай рэвалюцыі"

Арганізатары кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" звярнуліся да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі падтрымаць іх ініцыятыву, канчатковай мэтай якой з'яўляецца адстаўка дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. "Асноўная і адзіная прапанова: поўнае аб'яднанне ў адну кампанію да таго часу, пакуль мы не даб'емся звяржэння Лукашэнкі", - гаворыцца ў звароце "рэвалюцыянераў".

17:20, 29 июня 2011

Апазіцыя Беларусі вылучыла агульныя патрабаванні да ўлады

Найбуйнейшыя беларускія дэмакратычныя партыі і рухі Беларусі падпісалі 29 чэрвеня пагадненне, у якім сфармулявалі агульныя патрабаванні да ўладаў ва ўмовах эканамічнага крызісу. Першым патрабаваннем стала спыненне ўсiх крымiнальных спраў і адмена ўсіх прысудаў па "справе 19 снежня".

09:41, 24 июня 2011

Лукашэнка: з дапамогай "акцый маўчання" апазіцыя рвецца ва ўладу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што несанкцыянаваныя грамадзянскія акцыі, у прыватнасці, якія прайшлі нядаўна акцыі маўклівай салідарнасці, некаторыя апазіцыйныя палітыкі маюць намер выкарыстоўваць, каб прарвацца ва ўладу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 23 чэрвеня ў ходзе працоўнай паездкі ў Берасцейскую вобласць.

12:42, 22 июня 2011

Amnesty International: у Беларусі беспрэцэдэнтна пагоршылася сітуацыя з правамі чалавека

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што ў апошнія поствыбарчыя шэсць месяцаў у Беларусі назіраецца беспрэцэдэнтнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека. У сувязі з гэтым праваабаронцы працягваюць заклікаць да "вызвалення ўсіх вязняў сумлення, якія былі затрыманыя і асуджаныя за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў".

14:42, 21 июня 2011

life:) разблакаваў апазіцыйныя сайты

Карыстальнікі мабільнай сувязі life:) зноў атрымалі магчымасць доступу да апазіцыйных сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org, а таксама да сайта prokopovi.ch, карыстанага беларусамі для таго, каб дамаўляцца аб абмене валют. Раней доступ да дадзеных сайтаў быў закрытым як з мабільнага тэлефона, так і з мадэма 3G life:).

14:27, 20 июня 2011

Лябедзька: праз два тыдні беларуская апазіцыя можа аб'яднацца

На думку лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, у Беларусі "ёсць сур'ёзныя перадумовы для кансалідацыі і аб'яднання беларускай апазіцыі". Пра гэта ён заявіў па выніках серыі двухбаковых і шматбаковых кансультацый. "Гэта можа быць канфігурацыя, якая аб'ядноўвае ўсе дзеяздольныя палітычныя арганізацыі краіны", - сказаў ён.

09:39, 10 июня 2011

Мілінкевіч: Беларусь уяўляе небяспеку для суседзяў

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што Беларусь уяўляе небяспеку для суседзяў. Аб гэтым ён сказаў у Напярэдадні Глабальнага форуму, які пройдзе 9-11 чэрвеня ў Польшчы і на якім удзельнікі будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Беларусі. "У нас сёння няма вайны ў Беларусі, але Беларусь уяўляе сабой пагрозу для суседзяў, паколькі мы нестабільныя, непрадказальныя", - заявіў ён.

09:16, 3 июня 2011

Дзмітрыеў заклікаў міжнародныя інстытуты "не гуляць з уладамі Беларусі"

Кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў, выступаючы 1 чэрвеня на канферэнцыі ў Еўрапарламенце ў Брусэлі, заклікаў міжнародныя інстытуты "не ўступаць у гульню" з беларускімі ўладамі. На думку палітыка, сусветная супольнасць павінна "запатрабаваць ад кіраўніцтва Беларусі вызваліць усіх палітвязняў".

    Золотая осень и золотые медали!

    Новая традиция для белорусского рынка: золотая осень завершается награждением лучших компаний золотыми медалями.

    «Санта» преобразила ТЦ «Брест» в Минске и раздаст 1000 пачек мороженого

    В столичном микрорайоне Юго-Запад перезапустят торговый центр «Брест». 12 ноября в 14 часов в нем откроют магазин «Санта» с пекарней, пиццерией и гастрозоной. Первым покупателям раздадут 1000 пачек бесплатного мороженого, будут и другие подарки.

    Эротические фантазии взрослого человека:
    Хочу, чтобы кто-нибудь жадно сорвал с меня ответственность и грубо вошёл в мое положение.

    еще

    17 ноября в Беларуси пройдут парламентские выборы.

    Намерены ли вы участвовать в них?