БАА: Беларусь губляе мільёны даляраў праз пошліны на аўто

29.06.2010 12:47
Архив Редакция

Штомесяц з-за розніцы мытных пошлінаў на новыя аўтамабілі Беларусь недаатрымлівае у бюджэт каля 4,9 млн. даляраў. Пра гэта паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА). "Калі за першыя чатыры месяцы 2009 года паступленні ў бюджэт складалі каля 8,85 млн. даляраў у месяц, то кожны месяц гэтага года" прыносіў "ўсяго 3,94 млн. даляраў", — расказалі эксперты.

У БАА лічаць, што «недаатрыманыя» 30 млн. даляраў аказаліся ў фізасобаў і ў бюджэтах суседніх краінаў: з-за розніцы ў мытных пошлінах на новыя аўтамабілі фізасобы цяпер аддаюць перавагу купляць іх у суседніх краінах такіх як Літва, Латвія і Польшча.

Акрамя таго, паводле статыстычных дадзеных, за першыя чатыры месяцы гэтага года дылеры прадалі ўсяго 1519 аўтамабіляў. Паводле афіцыйных дадзеных, аб’ёмы продажаў зменшыліся ў чатыры разы, перадае сайт Домкрат.by. Аднак, доля «афіцыйных» аўтамабіляў складае толькі 33% з усіх зарэгістраваных новых аўтамабіляў, у той час як астатнія 67% ўвозяцца па «шэрых» схемам.

Па словах PR-мэнэджара кампаніі Volkswagen у Беларусі Аляксандра Дземідовіча, менш за ўсё новыя мытныя пошліны паўплывалі на продаж «бюджэтных» аўтамабіляў, коштам да 20 тыс. даляраў.

«Іх часта купляюць у крэдыт. У гэтым выпадку варыянты з прыгонам аўтамабіля з-за мяжы не працуюць. Таму, калі розніца ў мытных пошлінах не зменіцца, выжывуць тыя дылеры, у гаме якіх ёсць «бюджэтныя» мадэлі. Прадаўцам дарагіх аўтамабіляў застаецца толькі паспачуваць», — канстатаваў эксперт.

Как вам новость?