14:43, 10 июня 2011

Акадэмія навук хоча менш залежаць ад дзяржбюджэту

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН) мае намер больш актыўна выкарыстоўваць пазабюджэтныя крыніцы фінансавання - гаспадарчыя дамовы і распрацоўкі на экспарт. Галоўны вучоны сакратар НАН Сяргей Чыжык растлумачыў, што ва ўмовах крызісу Акадэмія навук вымушана карэктаваць падыход да ўласнай дзейнасці.

13:42, 2 июня 2011

За студзень-красавік дэфіцыт бюджэту Беларусі склаў 1,23 млрд даляраў

Рэспубліканскі бюджэт Беларусі за першыя чатыры месяцы гэтага года склаў 3,7 млрд рублёў (1,23 млрд даляраў). Пра гэта паведамілі ў міністэрстве фінансаў. Гадавы план урада прадугледжвае дэфіцыт бюджэту ў 6,33 трлн рублёў (3,2% да ўнутранага валавага прадукту). Даходы бюджэту рэспублікі склалі 10,4 трлн рублёў (31,1% гадавога плану).

09:09, 23 марта 2011

У студзені-лютым дэфіцыт дзяржбюджэту склаў 109,5 млн. даляраў

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-лютым 2011 года склаў 330,7 млрд. рублёў (109,5 млн. даляраў). Паводле інфармацыі міністэрства фінансаў, за першыя два месяцы гэтага года даходы дзяржбюджэту склалі 4,4 трлн. рублёў (13% гадавога плана), расходы дзяржбюджэту - 4,7 трлн. рублёў (11,8% плану).

15:00, 9 февраля 2011

Мінфін прапануе на 15% скараціць колькасць бюджэтнікаў

Міністэрства фінансаў Беларусі выступіла з ініцыятывай скарачэнні на 10-15% колькасці работнікаў, занятых у бюджэтнай сферы краіны. Пра гэта 9 лютага падчас пашыранага пасяджэння калегіі мінфіна заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Харкавец. Паводле яго слоў, для перагляду штатаў бюджэтных арганізацый ёсць аб'ектыўныя перадумовы. 

11:47, 9 февраля 2011

Мінфін абвяргае інфармацыю пра не вернутым Расіі доўгу

Міністэрства фінансаў РБ абвяргае інфармацыю аб тым, што Беларусь не вярнула Расіі 1,5 млрд. расійскіх рублёў, выдзеленых з бюджэту Саюзнай дзяржавы. У мінфіне заявілі, што, будучы суверэнным пазычальнікам, Беларусь ніколі не атрымлівала крэдыты з саюзнага бюджэту. Згаданыя сродкі ж, паводле інфармацыі мінфіна, вылучаліся на фінансаванне праграмаў, якія тычацца праваахоўнай дзейнасці ў Саюзнай дзяржаве. 

13:19, 21 января 2011

Мінфін: Беларусь ужо страціла праз нафтапошліны 663 млн. даляраў

Міністэрства фінансаў Беларусі падлічыла чыстыя страты бюджэту ў 2010 годзе ў выніку ўвядзення Расіяй вывазных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты. Па дадзеных начальніка галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту міністэрства фінансаў Дзмітрыя Кійко, яны склалі два трыльёны рублёў (662,9 млн. даляраў).

09:28, 24 декабря 2010

Нацбанк: ўсе паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі выкананы

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч даклаў прэзідэнту аб поўным выкананні банкаўскай сістэмай усіх паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год. Акрамя таго, кіраўнік Нацбанка распавёў кіраўніку дзяржавы аб развіцці самой банкаўскай сістэмы, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

11:43, 17 декабря 2010

Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 738 млн. даляраў

Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту Беларусі за студзень-кастрычнік 2010 года склаў 2,214 трлн. рублёў, або каля 738 млн. даляраў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі. Такім чынам, дэфіцыт склаў 1,7% да аб'ёму валавага ўнутранага прадукту краіны. У студзені-кастрычніку 2009 года бюджэт быў выкананы з дэфіцытам 820 млрд. рублёў (273 млн. даляраў), або 0,7% да ВУП.

    Круглосуточные «Соседи» открылись на месте ночника «Престон» на Машерова

    На проспекте Машерова открылся продуктовый магазин «Соседи». Он занял помещение одного из первых ночников столицы – «Престона», и, как и его предшественник, будет круглосуточным.

    В Минске 21 сентября откроют киберзону с ретро-играми

    В ТРЦ Galleria Minsk 21 сентября откроется первая в стране игровая площадка, в которой можно будет бесплатно поиграть в Sony PlayStation, на аркадных автоматах из старых фильмов и большом интерактивном экране. Необычную киберзону открывает БПС-Сбербанк в связи с запуском уникальной для Беларуси игровой карты – GameCard.

    Вышла книга "Как правильно сложить парашют". Издание 2-е, исправленное.

    еще

    Запрет на купание в водоемах

    А вы соблюдаете запреты на купание в водоемах?

    Загрузка...