13:36, 1 июля 2011

Заяўку на крэдыт ЕўрАзЭС Беларусь падала да прэзідэнцкіх выбараў

Заяўку ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС Беларусь падала яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў - 22 кастрычніка 2010 года. Копія крэдытнай заяўкі за подпісам кіраўніка міністэрства фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца патрапіла 1 ліпеня ў распараджэнне беларускіх СМІ. Між тым упершыню аб тым, што Беларусь звярнулася па крэдыт, стала вядома толькі 16 лютага 2011 года ад віцэ-прэм'ера Сяргея Румаса.

12:44, 30 июня 2011

Сямашка: да канца года павінен быць адзіны абменны курс даляра

Урад Беларусі і Нацыянальны банк да канца гэтага года павінны забяспечыць адзіны абменны курс на ўзроўні 5 тыс. рублёў за адзін даляр ці крыху больш. Аб гэтым заявіў 30 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

14:54, 29 июня 2011

Снапкоў: даходы беларусаў растуць хутчэй за прадукцыйнасць працы

Кіраўнік міністэрства эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў 29 чэрвеня паведаміў, што ў Беларусі захоўваецца негатыўная тэндэнцыя павелічэння разрыву паміж тэмпамі росту прадукцыйнасці працы насельніцтва і рэальнай заработнай платы. Так, паводле ацэнак мінэканомікі тэмпы росту прадукцыйнасці працы за першыя пяць месяцаў гэтага года складалі 10,7%, а рост рэальнай зарплаты - 16,2%.

17:46, 28 июня 2011

Беларусь прыцягнула 743 млн даляраў інвестыцый пры плане 6,5 млрд

Міністр эканомікі Беларусі незадаволены тэмпамі прыцягнення прамых замежных інвестыцый у сувязі з тым, што ў 2011 годзе іх было прыцягнута 743 млн даляраў пры гадавым плане 6,5 млрд. Аб гэтым кіраўнік эканамічнага ведамства расказаў журналістам па выніках прысвечанага гэтаму пытанню пасяджэння прэзідыума Саўміна, якое прайшло 28 чэрвеня.

17:20, 27 июня 2011

Мясніковіч: інфляцыя спыненая, валютны рынак запрацаваў

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў на сустрэчы з літоўскімі бізнэсоўцамі, што, хоць цяжкасці ў эканоміцы ў краіны ёсць, яны носяць часовы характар. "Цяжкасці ёсць ва ўсіх, я мяркую, што ў нас яны часовыя. Мы практычна спынілі інфляцыю, зарабіў валютны рынак", - сказаў беларускі прэм'ер.

12:20, 24 июня 2011

Белхімпрафсаюз крытыкуе ўрад за антыкрызісную праграму

Праўленне Беларускага прафсаюза працаўнікоў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці (Белхімпрафсаюз) звярнулася да ўрада Беларусі з просьбай распачаць дадатковыя меры па выхадзе з фінансава-эканамічнага крызісу, бо прынятыя раней меры лічыць недастатковымі. У ліку іншага Белхімпрафсаюз прапануе забяспечыць даступнасць валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі і знізіць падатковую нагрузку.

09:11, 24 июня 2011

Лукашэнка: праўда важнейшая за мой палітычны рэйтынг

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для яго важней сказаць праўду народу, чым трымацца за ўласны палітычны рэйтынг. Так кіраўнік дзяржавы 23 чэрвеня пракаментаваў сваю заяву аб тым, што ў найбліжэйшы час замежная валюта, дэфіцыт якой цяпер востра адчуваюць беларусы, у абменных пунктах не з'явіцца.

16:21, 23 июня 2011

Белстат: сярэдні заробак з пачатку года знізілася на 200 даляраў

У Беларусі сярэдняя зарплата знізілася з пачатку гэтага года на 200 даляраў ці 37,7%. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. У траўні налічаная сярэднямесячны заробак склаў 1,64 млн рублёў (330 даляраў па афіцыйным курсе Нацбанка на 1 чэрвеня) супраць 1,59 млн рублёў (530 даляраў па курсе на 1 студзеня) у снежні 2010 года.

    Белорусские вакансии для пенсионеров названы «работой мечты» в России

    Белорусские вакансии для пенсионеров названы «работой мечты» на международной премии. Проект крупнейшей в республике сети аптек ADEL Леонида Томчина стал победителем конкурса внутрикорпоративных коммуникаций InterComm в Москве.

    В Пинске откроют обновленный магазин «Санта». Будет бесплатное мороженое

    В Пинске 17 октября в 14 часов после полного обновления заработает магазин «Санта по адресу Первомайская, 117. Покупателей ожидает большой выбор свежих фруктов и овощей, десятки видов морской рыбы, горячая выпечка и настоящая итальянская пицца. На открытии раздадут 500 пачек бесплатного мороженого, а детям – еще и воздушные шары.

    Какие, все-таки, шотландцы волевые люди. Десять лет держат свою самогонку в бочках и ни капли…

    еще

    17 ноября в Беларуси пройдут парламентские выборы.

    Намерены ли вы участвовать в них?