Газ на запраўках даражэе на 9%

24.03.2010 13:14
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі сваёй пастановай № 52 ад 15 сакавіка павялічыла раздробныя кошты на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях. Дакумент, які ўступае ў моц з 25 сакавіка, усталяваў лімітавы мінімальны і лімітавы максімальны кошт газ на АЗС у памеры 1,42 і 1,5 тыс. рублёў за літр адпаведна (раней 1,3 і 1,37 тыс. рублёў).

Апошні раз кошты на газ на запраўках змяняліся ў ліпені 2009 года, нагадвае АФН.

«Як раней паведамляў Тэлеграф, з 27 лютага ў Беларусі павялічыліся на 7% і раздробныя кошты на бензін і нафтапрадукты. У адпаведнасці з рашэннем канцэрна «Белнафтахім» літр бензіну А-76 (Н-80) стаў каштаваць 2 080 рублёў, кошт бензіну АІ-92 склаў 2 700 рублёў, бензіну АІ-95 — 3 050 рублёў, дызпаліва — 2 430 рублёў.

Как вам новость?