"Газпром": абмеркаванне прапановаў Беларусі магчыма пры ўмове пагашэння доўгу

31.05.2010 09:05
Архив Редакция

"Газпром" лічыць магчымым абмеркаванне прапановаў Беларусі па далейшым развіцці супрацоўніцтва толькі пры ўмове выканання кантрактных абавязанняў і пагашэнні доўгу за пастаўкі расійскага газу. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага холдынгу Сяргей Купрыянаў.

«Газпром» двойчы накіроўваў у «Белтрансгаз» і ўрад Беларусі патрабаванні неадкладна пагасіць назапашаную запазычанасць. Аднак мы так і не атрымалі адказу на простае пытанне: калі будзе пагашаны доўг? Лічым, што нашы беларускія калегі павінны выконваць свае кантрактныя абавязанні ў поўным аб’ёме, і толькі на гэтай базе можна будзе абмяркоўваць прапановы па далейшым развіцці супрацоўніцтва», — цытуе Сяргея Купрыянава РИА «Новости».
Напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць аддаць кантроль над «Белтрансгазам» «Газпрому» ў абмен на пастаўку газу ў рэспубліку па ўнутрырасійскіх коштах. У наш час «Газпрому» належыць 50% беларускага газатранспартнага прадпрыемства, за якія ён заплаціў 2,5 млрд. даляраў.
У адпаведнасці з чатырохгадовым кантрактам паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам», Беларусь з 2011 года павінна аплочваць 100% роўнапрыбтковага сярэднееўрапейскага кошту на газ з вылічэннем экспартнай пошліны і транспартных выдаткаў. У 2010 годзе да яго ўжываецца паніжальны каэфіцыент 0,9, тады як Беларусь настойвала на каэфіцыенце 0,7.

Как вам новость?