Губарэвіч: Мілінкевіч абвесціць сваё рашэнне праз два дні

14.09.2010 14:38
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч плануе праз два дні аб'явіць, ці будзе ён балатавацца ў прэзідэнты. Пра гэта расказаў 14 верасня намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Па яго словах, каманда Аляксандра Мілінкевіча ўжо гатовая да выбараў.

«Цяпер мы разглядаем магчымасць альбо склікаць тэрміновы сход, альбо параіцца іншым чынам — у бліжэйшыя два дні канчатковае рашэнне будзе абвешчана. Мы не пакінем гэтую кампанію без увагі, перад намі стаіць пытанне аб фармаце ўдзелу. Варыянты розныя, але мы не хацелі б апярэджваць ход падзей», — распавёў Юрась Губарэвіч, перадае «Беларускі партызан».

На конт даты прэзідэнцкіх выбараў, прадстаўнік Руху «За Свабоду» адзначыў, што імкненне правесці выбары раней азначае жаданне правесці кампанію ў больш спрыяльных для дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўмовах — і палітычных, і эканамічных.

Как вам новость?