Кандыдаты маюць намер паскардзіцца на затрыманні ў Генпракуратуру

19.12.2010 16:34
Архив Редакция

Кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук ў нядзелю, 19 снежня, у 16:00 маюць намер звярнуцца ў Генеральную пракуратуру Беларусі. Кандыдаты плануюць перадаць генпракурору Рыгору Васілевічу заяву аб шматлікіх затрыманнях давераных асоб кандыдатаў, а таксама грамадзянскіх актывістаў.

Акрамя таго, як паведамілі ў прэс-службе Уладзіміра Някляева, кандыдаты маюць намер запрасіць генпракурора на Кастрычніцкую плошчу Мінску, каб ён асабіста назіраў за тым, што будзе адбывацца там па заканчэнні галасавання ў 20:00.

Как вам новость?
Головоломки