Кошты на цукар павялічваюцца на 5%

01.03.2010 10:48
Архив Редакция

У прэс-службе міністэрства эканомікі паведамілі, што ў Беларусі з 27 лютага 2010 году павялічваюцца ў сярэднім на 5% фіксаваныя раздробныя кошты на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальны адпускны кошт для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.

Паводле пастановы міністэрства эканомікі ад 18 лютага 2010 №41 «Пра ўнясенне змен у пастанову міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 году №157», раздробны кошт на ўзважаны цукар-пясок складзе 2,47 тыс. рублёў за адзін кілаграм, на пафасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па адным кілаграме – 2,7 тыс. рублёў, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрства прыняло пастанову па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» для кампенсавання падаражэння кошту імпартуемага цукру-сырцу і паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый.
 

Как вам новость?
Головоломки